Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР
Цэнтра́льны выкана́ўчы камітэ́т СССР (ЦВК СССР) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады СССР у 1922—1938 гадах, які выбіраўся Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў і перыядычна (а на практыцы — эпізадычна) збіраўся на сесіі ў прамежках паміж Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў.
Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР | |
---|---|
скарочана — ЦВК СССР | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | СССР |
Юрысдыкцыя | СССР |
Дата стварэння | 1922 |
Дата скасавання | 1938 |
Заменена на | Вярхоўны Савет СССР |
Штаб-кватэра | СССР, Масква, Крэмль |
Падведамныя органы |
СНК СССР Вярхоўны суд СССР |
ЦВК СССР выбіраў Прэзідыум, які з’яўляўся вышэйшым органам улады СССР у перыяды паміж сесіямі, а таксама чатырох старшыняў ЦВК па ліку саюзных рэспублік. Чарговыя сесіі ЦВК СССР павінны былі склікацца тры разы ў год, а надзвычайныя — па пастанове Прэзідыума ЦВК СССР, па патрабаванні СНК СССР або ЦВК саюзнай рэспублікі. На практыцы за перыяд з 1922 па 1937 гады ўсяго адбылося 8 з’ездаў Саветаў і 24 сесіі ЦВК працягласцю ад 1 да 12 дней. Большасць сесій ЦВК СССР праходзілі ў Маскве, па адной — у Ленінградзе і Тыфлісе[1]. Функцыянаваў да 1938 года.
ЦВК СССР фармаваў Савет народных камісараў СССР, Вярхоўны суд СССР. Быў падсправаздачны Усесаюзнаму з’езду Саветаў.
Структура ЦВК
правіцьДа 1924 года ЦВК СССР — аднапалатны орган, заснаваны на падставе арт. 6 Дагавора аб утварэнні СССР[2]. Складаўся з 371 прадстаўніка саюзных рэспублік, якія выбіраліся прапарцыйна іх насельніцтву. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў складзе 19 членаў.
Па Канстытуцыі СССР 1924 года[3] складаўся з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў колькасці 21 чалавека (у яго ўваходзілі Прэзідыумы Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей у поўным складзе).
З’езды Саветаў
правіць- I Усесаюзны з’езд Саветаў (30 снежня 1922 года)
- II Усесаюзны з’езд Саветаў (26 студзеня — 2 лютага 1924 года)
- III З’езд Саветаў (13—20 мая 1925 года)
- IV З’езд Саветаў (18—26 красавіка 1927 года)
- V З’езд Саветаў (20—28 траўня 1929 года)
- VI З’езд Саветаў (8—17 сакавіка 1931 года)
- VII З’езд Саветаў (28 студзеня — 6 лютага 1935 года)
- Надзвычайны VIII З’езд Саветаў (25 лістапада — 5 снежня 1936 года)
Старшыні ЦВК СССР
правіць- Міхаіл Іванавіч Калінін (1922 — 12.01.1938) — ад РСФСР
- Рыгор Іванавіч Пятроўскі (30.12.1922 — 12.01.1938) — ад Украінскай ССР
- Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў (30.12.1922 — 16.06.1937) — ад Беларускай ССР
- Міхаіл Восіпавіч Стакун (17.06.1937 — 14.11.1937) — ад Беларускай ССР
- Нарыман Кербалаі Наджаф аглы Нарыманаў (30.12.1922 — 19.03.1925) — ад ЗСФСР
- Газанфар Махмуд аглы Мусабекаў (21.05.1925 — 12.01.1938) — ад ЗСФСР
- Недзірбай Айтакаў (21.05.1925 — 21.07.1937) — ад Туркменскай ССР
- Файзула Губайдулаевіч Хаджаеў (21.05.1925 — 17.06.1937) — ад Узбекскай ССР
- Нусратула Максум (Лутфулаеў) (18.03.1931 — 04.01.1934) — ад Таджыкскай ССР
- Абдула Рахімбаевіч Рахімбаеў (04.01.1934 — 07.09.1937) — ад Таджыкскай ССР
ЦВК Савецкіх рэспублік
правіць- ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Абхазіі (1921—1931)
- ЦВК Азербайджанскай ССР (1921—1938)
- ЦВК Армянскай ССР (1921—1938)
- ЦВК Беларускай ССР (1921—1938)
- ЦВК Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (1920—1924)
- Усегрузінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (Грузінская ССР) (1921—1938)
- ЦВК ЗСФСР (1922—1937)
- ЦВК Казахскай ССР (1937—1938)
- ЦВК Кіргізскай ССР (1937—1938)
- Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) (РСФСР) (1917—1938)
- ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (1919—1920)
- ЦВК Таджыкскай ССР (1930—1938)
- ЦВК Туркестанскай ССР (1918—1924)
- ЦВК Туркменскай ССР (1925—1938)
- ЦВК Узбекскай ССР (1925—1938)
- Усеўкраінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УУЦВК) (Украінская ССР) (1919—1938)
- ЦВК Харэзмскай ССР (1920—1924)
Падведамныя ўстановы
правіць- Камітэты
- Часовы камітэт па загадванню навуковай і вучэбнай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (1925 — люты 1926)
- Камітэт па загадванню навуковай, вучэбнай і літаратурна-выдавецкай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (люты 1926 — снежань 1926)
- Камітэт па загадванню навуковымі і навучальнымі ўстановамі ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (снежань 1926 — 1937)
Афіцыйныя выданні
правіць- Весткі ЦВК СССР і УЦВК Саветаў рабочых, сялянскіх, чырвонармейскіх і казачых дэпутатаў (1923—1938)
- Веснік ЦВК, СНК і СТА СССР (1923—1924)
Зноскі
- ↑ http://www.knowbysight.info/1_sssr/09011.asp
- ↑ Договор об образовании СССР
- ↑ Большая советская энциклопедия, второе издание. т. 46, стр. 542. М., 1957 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 13 красавіка 2017.