Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў

Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў - орган прафесійных саюзаў СССР, які ажыццяўляў кіраўніцтва ўсімі савецкімі галіновымі прафсаюзамі. Савет прафсаюзаў быў створаны на 1-ым Усерасійскім з'ездзе прафсаюзаў у Петраградзе ў 1918 годзе. З самага свайго заснавання УЦСПС не валодаў незалежнасцю ад дзяржавы і выконваў дзяржаўныя функцыі рэгулявання працоўных адносін, а таксама аховы працы.

Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў
УЦСПС
Тып арганізацыі орган прафесійных саюзаў
Афіцыйныя мовы мовы СССР
Заснаванне
Дата заснавання 1918
Ліквідацыя
Дата скасавання 1990
Commons-logo.svg Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў на Вікісховішчы

З першых гадоў існавання савецкай улады УЦСПС актыўна выступаў за адзінства міжнароднага прафесійнага руху. У 1921 УЦСПС ўдзельнічаў у стварэнні Чырвонага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. У 1945 УЦСПС прыняў удзел у стварэнні Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў.

У перыяд перабудовы быў аслаблены ідэалагічны кантроль КПСС, што дазволіла правесці 23 сакавіка 1990 года з'езд рэспубліканскіх прафсаюзаў РСФСР, які абвясціў адмову ад ідэй марксізму-ленінізму і стварэнне Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі, якая аб'яднала большасць расійскіх галіновых прафсаюзаў і тэрытарыяльных прафаб'яднанняў[1].

Старшыні УЦСПСПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць