Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў
Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў (Чырвоны прафінтэрн, Прафінтэрн) — міжнароднае аб’яднанне прафсаюзаў, створанае як альтэрнатыва Амстэрдамскаму інтэрнацыяналу прафсаюзаў.
Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Масква |
Тып арганізацыі | міжнародная прафсаюзная арганізацыя |
Саламон Абрамавіч Лазоўскі[d] | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1921 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1937 |
Папярэднікам Прафінтэрна быў Міжнародны савет прафесійных і вытворчых саюзаў, які быў створаны на другім кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыянала ў ліпені 1920 года і ў які ўвайшлі прадстаўнікі расійскіх, італьянскіх, брытанскіх, французскіх і балгарскіх прафсаюзаў. Савет узначаліў Саламон Лазоўскі, яго намеснікамі сталі Том Ман з Брытанскай сацыялістычнай партыі і Альфрэд Росмер з Усеагульнай канфедэрацыі працы Францыі.
Першы ўстаноўчы кангрэс Прафінтэрна прайшоў у ліпені 1921 года ў Маскве. На кангрэсе прысутнічала 380 дэлегатаў ад 41 краіны. З самага заснавання Прафінтэрн быў фактычна залежным ад Камуністычнага інтэрнацыянала, нягледзячы на тое, што некаторыя арганізацыі-члены Прафінтэрна былі супраць гэтага (напрыклад, Індустрыяльныя працоўныя свету пад кіраўніцтвам Уільяма Дадлі Хейвуда).
Двума вышэйшымі органамі Прафінтэрна з’яўляліся Цэнтральны савет і Выканаўчае бюро. Вядучымі постацямі ў інтэрнацыянале былі: Саламон Лазоўскі (генеральны сакратар Прафінтэрна ў 1921—1937 гадах), Андрэў Нін (намеснік генеральнага сакратара Прафінтэрна і член Выканаўчага бюро), Міхаіл Томскі (старшыня УЦСПС).
Прафінтэрн быў распушчаны улетку 1937 года, калі большасць яго аддзяленняў перастала існаваць.
Спіс кангрэсаў
правіцьНазва | Месца | Дата |
---|---|---|
1-ы сусветны кангрэс | Масква | 3 ліпеня — 19 ліпеня 1921 |
2-ы сусветны кангрэс | Масква | 19 лістапада — 2 снежня 1922 |
3-ы сусветны кангрэс | Масква | 8 ліпеня — 20 ліпеня 1924 |
4-я сесія Цэнтральнага Савета | Масква | 9 сакавіка — 15 сакавіка 1926 |
4-ы сусветны кангрэс | Масква | 17 сакавіка — 3 красавіка 1928 |
Міжнародная канферэнцыя па стратэгіі страйку | Страсбур | студзень 1929 |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Матэрыялы па гісторыі Прафінтэрна