Фадзей Аляксеевіч Браўковіч
Фадзе́й Аляксе́евіч Браўко́віч (1894, в. Слабодка Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) — 29 сакавіка 1940) — беларускі савецкі палітычны дзеяч.
Фадзей Аляксеевіч Браўковіч | |||
| |||
---|---|---|---|
1926 — 1928 | |||
Прэм’ер-міністр | Язэп Адамовіч | ||
Папярэднік | Аляксандр Сташэўскі | ||
| |||
ліпень 1925 — снежань 1925 | |||
Прэм’ер-міністр | Язэп Адамовіч | ||
Папярэднік | Сяргей Карп | ||
Пераемнік | Іван Васілевіч | ||
| |||
4 лютага 1924 — 14 мая 1924 | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 1894 | ||
Смерць | 29 сакавіка 1940 | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Аршанскае гарадское вучылішча. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Член КПСС з мая 1917 года. З сям’і рабочага. З 1908 года — у Копысі, рабочы кафельнага завода. З 1915 года ў царскай арміі, фельчар, удзельнік Першай сусветнай вайны. З лютага 1918 года ў Чырвонай Арміі: сакратар павятовага ваенкамата, ваенком павета, З 1921 года — член Рагачоўскага павятовага камітэта партыі, з 1923 — старшыня Рагачоўскага павятовага выканкама. У 1925 годзе — народны камісар фінансаў БССР. У 1926 — 1932 — старшыня Полацкага акружнога выканкама, пастаянны прадстаўнік БССР пры СНК СССР у Маскве, саветнік паўпрэдства СССР у Варшаве. З 1933 года дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Мінску, пасля — дырэктар рыбгаса «Волма» (Чэрвеньскі раён).
Арыштаваны 16 жніўня 1936 года ў Мінску[1]. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 17 снежня 1936 года «тройкай» НКУС быў асуджаны да 10 гадоў ППР і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у канцлагеры 29 сакавіка 1940 года. Рэабілітаваны 24 студзеня 1962 года пленумам Вярхоўнага Суда СССР. Групавая справа № 17387-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
- ↑ БРАЎКОВІЧ Фадзей Аляксеевіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005. Дадатак
ЛітаратураПравіць
- БРАЎКОВІЧ Фадзей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.