Тройка НКУС — орган пазасудовага вынясення прысудаў, існаваў у 19371938 гадах на працягу перыяду Вялікага тэрору, звычайна, на ўзроўні вобласці. Складаўся з главы НКУС, сакратара абкама і пракурора.

31 ліпеня 1937 Яжоў падпісаў ухвалены Палітбюро загад НКУС № 0447 «Аб аперацыі па рэпрэсіраванню былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў», [1] у якім вызначалася задача разгрому «антысавецкіх элементаў» і склад «аператыўных троек» па паскораным разглядзе спраў такога роду. У склад тройкі звычайна ўваходзілі: старшыня — мясцовы начальнік НКУС, члены — мясцовыя пракурор і першы сакратар абласнога, краявога або рэспубліканскага камітэта УКП(б). Для кожнага рэгіёна Савецкага Саюза ўсталёўваліся ліміты па «Першай катэгорыі» (растрэл), і па «Другой катэгорыі» (зняволенне ў лагер на тэрмін ад 8 да 10 гадоў).

Рашэннем Палітбюро ЦК УКП(б) № П65/116 ад 17 лістапада 1938 г. судовыя тройкі, створаныя ў парадку адмысловых загадаў НКУС СССР, а таксама тройкі пры абласных, краявых і рэспубліканскіх Управах РК міліцыі былі ліквідаваныя. Справы перадаваліся на разгляд судоў або Адмысловай Нарады пры НКУС СССР.

Зноскі

У Сеціве

правіць