Беларусь (выдавецтва)

выдавецтва

Кніжнае выдавецтва «Беларусь» — найстарэйшае беларускае кніжнае выдавецтва. Заснавана ў студзені 1921 года ў Менску (Беларусь). Выпускае кнігі разнастайнай тэматыцы: па гісторыі, культуры, краіназнаўстве, этнаграфіі і іншым тэмам; у асноўным гэта поўнакаляровыя ілюстраваныя выданні, фотаальбомы; у праграме ёсць навукова-папулярныя, даведачныя, навуковыя, літаратурна-мастацкія, вучэбныя і іншыя выданні. Штогадовы выпуск складае каля 100 найменняў агульным накладам каля тысячы экзэмпляраў.

Выдавецтва «Беларусь»
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 18 студзеня 1921 года
Размяшчэнне Рэспубліка Беларусь, горад Мінск, праспект Пераможцаў, д. 11
Галіна Выдавецкая дзейнасць
Прадукцыя Кнігі
Колькасць супрацоўнікаў
  • 35 чал. (2011)
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Сайт belarusbook.by

Агульныя звесткі правіць

Выдавецтва «Беларусь» заснавана адпаведна пастанове ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года («Аб утварэнні Дзяржаўнага выдавецтва Беларусіі і цэнтралізацыі друкарскай справы»[1], якая была прынята ў студзені 1921 года ў адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 29 студзеня 1920 года[2]) як «Дзяржаўнае выдавецтва БССР» на базе заснаванага ў 1920 годзе «Беларускага аддзялення Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР»; з 1963 года мае назву «Выдавецтва „Беларусь“», з 1980 — «Рэспубліканскае ордэна Дружбы народаў выдавецтва „Беларусь“», з 1997 па 2000 — Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва „Беларусь“»[3]. На аснове яго структурных падраздзяленняў былі створаны выдавецтва «Народная асвета» — у 1951 годзе, «Ураджай» — у 1961 годзе, «Мастацкая літаратура» — у 1972 годзе. У 1980 годзе выдавецтва было ўзнагароджана адной з вышэйшых узнагарод таго часу — Ордэнам Дружбы народаў[4]. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ураджай»[5].

Зноскі

  1. Пастанова ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года «Аб утварэнні Дзяржаўнага выдавецтва Беларусіі і цэнтралізацыі друкарскай справы»
  2. Минск : энцикл. справочник / редкол. : П. У. Бровка (гл. ред.) и др. — Минск : Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1980. — 424 с., 1,25 л. ил. — с. 80
  3. Новости (http://belarusbook.by)
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССС «Аб узнагароджванні выдавецтва „Беларусь“ ордэнам Дружбы народаў»// Масква, Крэмль, 31 снежня 1980 г., № 3671-Х
  5. Сяргей Курыла. Выдавецтву «Беларусь» - 90 гадоў. Культура. Белтэлерадыёкампанія (18 студзеня 2011). Праверана 26 красавіка 2012.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць