Полымя (выдавецтва)

беларускае выдавецтва

«Полымя» — газетна-часопіснае выдавецтва.

Полымя
Заснаванне студзень 1950
Скасавана 2002
Размяшчэнне

Заснавана ў студзені 1950 года як газетна-часопіснае на базе выдавецтваў ЦК ЛКСМБ і газеты «Савецкі селянін». У кастрычніку 1963 года аб’яднана з выдавецтвам газеты «Мінская праўда» і атрымала назву «Полымя». У 1977 ператворана ў кніжна-часопіснае выдавецтва[1].

Выдавала газеты «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Физкультурник Белоруссии», «Голас Радзімы», рэспубліканскія часопісы «Беларусь», «Полымя», «Нёман», «Народная асвета», «Здравоохранение Белоруссии», «Промышленность Белоруссии», «Сельское хозяйство Белоруссии», бюлетэні «Родная прырода», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «За безопасность движения», «Рабочая смена», «Строительство и архитектура Белоруссии» і інш. Акрамя перыядычных выданняў выпускала кнігі, брашуры, буклеты, альбомы, плакаты, праспекты[2].

Пасля рэарганізацыі выдавецкай дзейнасці ў 2002 г. спыніла існаванне, перадаўшы свае функцыі па выпуску кніжна-часопіснай прадукцыі выдавецтвам «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «БелЭн»[2].

Зноскі

  1. «Полымя» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.
  2. а б «Полымя» // Выдавецкая справа ў тэрмінах / У. К. Касько. — Мінск: Вышэйшая школа, 2019. — 252 с. — ISBN 978-985-06-2461-1.

Літаратура правіць