Газета — друкаванае перыядычнае выданне, якое выходзіць пад пастаяннай назвай не радзей аднаго разу ў месяц.

Наша Ніва №1(1911)

Папярэднікамі газет традыцыйна лічацца старажытнарымскія рукапісныя паведамленні аб падзеях у горадзе (Acta diurna). Сучасны выгляд газеты набылі ў 16 ст., а росквіт газетнай справы прыйшоўся на 19 стагоддзе. У 20 стагоддзі з-за моцнай канкурэнцыі з боку больш аператыўных электронных (радыё — з 1920-х, тэлебачання — з 1950-х), а потым і сецевых (з канца 1990-х) сродкаў масавай інфармацыі месца газет у грамадска-палітычным жыцці скарацілася.

Першая газета ў Беларусі — Gazeta Grodzieńska (1776). Першая газета на беларускай мове — «Мужыцкая праўда» (1862). Першая легальная — «Наша доля» (1906).

Літаратура правіць

  • Газеты Беларусі, 1776—1975 : бібліяграфічны паказальнік / Нацыянальная кніжная палата Беларусі; [складальнікі: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч; навуковы рэдактар В. У. Скалабан]. — Мінск : НКП Беларусі, 2003. — 316 с. ; 25 см. — Частка тэксту на літоўскай, нямецкай, польскай, рускай, яўрэйскай (ідыш) мовах. — Бібліяграфія: с. 314—315 (56 назв.). — 700 экз. — ISBN 985-6020-28-X (у пер.)