Сродкі масавай інфармацыі
Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі (СМІ) — сродак данясення інфармацыі (славеснай, гукавой, візуальнай) паводле прынцыпу шырокавяшчальнага каналу, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.
Да СМІ адносяцца:
- Друкаваныя выданні (прэса): газеты, часопісы
- Электронныя СМІ: тэлебачанне, радыё, Інтэрнэт
З цягам часу разгляданне СМІ як «інфармуючых» адышло ў мінулае: у залежнасці ад вугла разглядання выкарыстоўваюцца эпітэты «забаўляльныя» і нават «фармуючыя» (грамадскае меркаванне). Развіццё механізму зваротнай сувязі, то бок наяўнасць фармальнай магчымасці ўплыву ці выказвання свайго меркавання з боку слухачоў, гледачоў і чытачоў надае СМІ характар не аднанакіраванай камунікацыі. У сувязі з тым СМІ ў сацыялогіі мянуюцца як «сродкі масавай камунікацыі».
Свабода сродкаў масавай інфармацыі ў той ці іншай краіне вымяраецца індэксам свабоды прэсы.
Прычыны выкарыстанняПравіць
Да выкарыстання СМІ спрычыняюцца наступныя патрэбы:
- парада;
- змяншэнне пачуцця асабістай небяспекі;
- веды пра навакольны сьвет;
- падтрымка сваіх поглядаў;
- разуменне жыццёвых абставінаў;
- спагада;
- грамадcкая сувязь;
- замяшчэнне грамадcкай сувязі;
- супольнасць з іншымі — узаемападтрымка і салідарнасць;
- уцёкі ад турботаў;
- стварэьне сьвету мрояў;
- баўленне часу;
- зняццё пачуццёвай напружанасці;
- планаванне часу[1].
Зноскі
- ↑ Алесь Анціпенка Аўдыторыі мэдыяў: актыўныя альбо пасыўныя ўспрымальнікі інфармацыі?. Беларускі Калегіюм. Праверана 27 сакавіка 2011.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сродкі масавай інфармацыі