Свабода слова ў Беларусі

Паводле меркаванняў беларускіх і замежных крытыкаў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, яго прыход да ўлады ў 1994 годзе суправаджаўся пагаршэннем свабоды прэсы і СМІ. Асноўныя крыніцы інфармацыі для насельніцтва — тэлевізійныя каналы Беларусь 1, АНТ і Беларусь 2-Беларусь 5 — знаходзяцца пад кантролем дзяржавы.

Афіцыйны пункт гледжанняПравіць

9 верасня 2010 года А. Лукашэнка, сустракаючыся з дзеячамі культуры па пытанні развіцця кінематаграфіі, заявіў:

  Мы открытая страна, и поэтому никакой цензуры и диктатуры здесь нет. Чтобы быть во всех вопросах цензором, надо обладать необходимыми ресурсами. В Беларуси такого ресурса нет, и это объективная причина того, что здесь никогда не будет той цензуры, о которой, к сожалению, сегодня говорят в нашей России.
А. Лукашэнка
Интерфакс-Запад
 

Храналогія падзейПравіць

1 верасня 1996 г. Урад Беларусі зачыніў «Радыё 101,2», якое некаторымі лічылася адзінай незалежнай радыёстанцыяй на беларускай мове. Аргументацыя была наступнай: «З мэтай выключэння перашкод у прыёмных каналах ЦС РТС „Алтай“ эксплуатацыю перадатчыка на частаце 101,2 МГц з выкарыстаннем АФС на апоры па адрасе: вул. Камуністычная, 6 спыніць з 1 верасня 1996 г. Нач. БЕЛГИЭ В. А. Ніканаў». Надуманасць дадзеных прэтэнзій відавочная, бо радыёстанцыі тыпа «Алтай» працуюць у дыяпазоне 300—344 МГц. Пасля частата 101,2 МГц была перададзеная створанай прэзідэнтам моладзевай арганізацыі БРСМ[1].

У лістападзе 1997 года Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі забараніў газету «Свабода».[2]

У 1999 годзе закрыта газета «Навіны». У гэтым жа годзе закрытая газета «Імя». Галоўнай прычынай зачынення прэзідэнт ЗАТ «БДГ» Пётр Марцаў назваў "немагчымасць больш забяспечыць бяспеку і нармальныя ўмовы працы для журналістаў «Імя»"[3].

7 ліпеня 2000 у Мінску бясследна знік тэлеаператар канала «ГРТ» Дзмітрый Завадскі.

12 лістапада 2001 гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці ліквідаваў газету «Пагоня».[4]

У 2002 годзе закрытая газета «Наша Свабода».

24 чэрвеня 2002 года суд Ленінскага раёна Гродна прысудзіў галоўнага рэдактара газеты «Пагоня» Міколу Маркевіча да двух з паловай гадоў абмежавання свабоды, а журналіста гэтай газеты Паўла Мажэйку — да двух гадоў па артыкуле 367(2) Крымінальнага Кодэкса.

У жніўні 2002 года была прынята Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб дзейнасці, звязанай з правядзеннем даследаванняў і апублікаваннем вынікаў апытанняў грамадскай думкі, якія адносяцца да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэферэндумаў і выбараў». У адпаведнасці з гэтым дакументам была створана камісія па апытаннях грамадзкай думкі, якая праводзіць акрэдытацыю юрыдычных асоб, прэтэндуючых на правядзенне апытанняў і публікацыю вынікаў, якія адносяцца да «рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне». Абмежаванні, па словах дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ігара Котлярава, дакранаюцца не саміх апытанняў як такіх, а публікацыі вынікаў. Па меркаванні каментатараў, гэта звязана з істотным разыходжаннем публікуемых вынікаў даследаванняў і афіцыйнымі дадзенымі, якія апавяшчаюцца ўладамі па выніках выбараў і рэферэндумаў[5].

У маі 2003 Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выхад «Беларускай дзелавой газеты» і "БДГ «Для службовага карыстання».[6]

19 чэрвеня 2003 першы намеснік міністра інфармацыі С. Нічыпаровіч падпісаў загад аб прыпыненні выхаду «Прадпрымальніцкай газеты» на тры месяцы.[7]

У жніўні 2003 адкліканая рэгістрацыя ў газеты «Дзень».[8]

16 верасня 2002 суд у Мінску прысудзіў рэдактара газеты «Рабочий» Віктара Івашкевіча да двух гадоў абмежавання свабоды па абвінавачванні ў паклёпе на прэзідэнта.

28 кастрычніка 2003 г. Вярхоўны суд пастанавіў закрыць «Вясну-96». «Міжнародная амністыя» асудзіла гэтую пастанову. 24 снежня 2003 г. Вярхоўны суд пацвердзіў сваё рашэнне аб зачыненні арганізацыі.

24 верасня 2004 года тыднёвік «Рэгіянальная газета», які выдаецца ў Маладзечне, вымушаны быў прыпыніць свой выхад у выніку загаду Міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча[9]. Газета неаднарозова падвяргалася ціску з боку ўладаў і пазней.

20 кастрычніка 2004 у Мінску была забіта супрацоўніца апазіцыйнай газеты «Салідарнасць» Вераніка Чаркасава.

У 2005 годзе выхад газеты «Курьер из Борисова» быў спынены: гаспадарчы суд прызнаў рэгістрацыю заснавальніка несапраўднай.

18 студзеня 2008 года журналіст, экс-рэдактар газеты «Згода» Аляксандр Сдзвіжкоў, які перадрукаваў у лютым 2006 года карыкатуры на прарока Магамеда з дацкай газеты «Jyllаnds-Posten», быў прысуджаны да трох гадоў калоніі за «распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, якое здзейснена службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў»[10].

22 лютага 2008 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь змяніў пакаранне Аляксандру Сдзвіжкову з трох гадоў калоніі на тры месяцы арышту. У выніку, журналіст быў вызвалены[11].

У канцы лістапада 2008 года з’явілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газеты «Народная Воля» і «Наша Ніва» вернуцца ў дзяржаўную сетку распаўсюджвання і падпісныя каталогі «Белпошты», а таксама змогуць друкавацца на тэрыторыі Беларусі.[12] Праз некалькі дзён газеты з’явіліся ў шапіках.

У снежні 2017 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакавала інфармацыйны інтэрнэт-праект «Беларускі партызан» за публікацыю забароненай інфармацыі.[13] У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by.[14]

28 чэрвеня 2018 г. Савет Рэспублікі ўхваліў праект закона Беларусі «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», згодна з якім урад пакідае толькі адзін спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў у інтэрнэце — праз абаненцкі нумар. Новаўвядзенні павінны ўступіць у сілу 1 снежня[15].

7 жніўня 2018 г. супрацоўнікі Следчага камітэта і МУС Беларусі правялі ператрус у офісах інтэрнэт-парталу TUT.BY і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН ў сувязі з распачатай крымінальнай справай на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі («несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды»). Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла «паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў».

2020–2021Правіць

9 лістапада 2020 года дома ў заснавальніка газеты Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі «Газеты Слонімскай» правялі ператрус, забралі кампутары, паралізавалі працу[16]. Нумар «Газеты Слонімскай» 11 лістапада не выйшаў у свет[16]. Ганна Валадашчук пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага пераследу[17], а газета прыпыніла свой выхад на паўгода[18][19].

Па крымінальнай справе за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі 12 сакавіка 2021 года быў арыштаваны Дзяніс Івашын, журналіст «Новага Часу», які быў аўтарам цыкла артыкулаў «Каго ці што абараняе „Беркут“ у Беларусі» і за дзень да затрымання даваў інтэрв’ю каналу «Настоящее время», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расследвання[20].

12 красавіка 2021 года была заборонена трансляцыя тэлеканала «Euronews»[21].

У сакавіку 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук[прыбраць шаблон]» спыніў распаўсюд часопісаў «Нашай Нівы»: «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду», – «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася іх прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову з іх выдаўцом з ліпеня 2021 года[22].

З-за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай ад 14 красавіка 2021 года недзяржаўны штотыднёвік «Intex-press» атрымаў папярэджанні Баранавіцкай міжраённай пракуратуры і Міністэрства інфармацыі за «распаўсюд інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена», а галоўны рэдактар Уладзімір Янукевіч быў двойчы аштрафаваны (за электронную і друкаваную версію інтэрв’ю, якое прызналі экстрэмісцкім)[23][24][25]. Пасля публікацыі распаўсюджваць газету адмовілісь «Белпошта», прыватныя гандлёвыя сеткі («Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» ды інш.), «Белсаюздрук[прыбраць шаблон]», а з 9 мая 2021 года Беларускі дом друку адмовіўся і друкаваць газету[23][26][27].

У адказ на пратэсты ў Беларусі (2020–2021) вясною 2021 года былі прыняты папраўкі ў законы аб СМІ, масавых мерапрыемствах, супрацьдзеянні экстрэмізму, органах унутраных спраў, Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях, Крымінальны кодэкс[28]. На думку экспертаў, пакет нарматыўных актаў, з асуджэннем якога выступіў Камітэт абароны журналістаў, яшчэ мацней ушчамляе свабоду слова і права на распаўсюд інфармацыі[28]. Паводле Андрэя Бастунца, старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, папраўкі былі зроблены, каб узаконіць рэпрэсіўныя практыкі ў дачыненні да СМІ, якія сталі масава прымяняцца з 2020 года пры ігнараванні нормаў канстытуцыі і міжнародных дагавораў[28]. Многія фармулёўкі ў законах, на думку экспертаў, наўмысна размытыя, каб можна было практычна любую неўпадабаную публікацыю кваліфікаваць як парушэнне, напрыклад нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам[28]. Пры гэтым, што такое «нацыянальны інтарэс», вызначаюць чыноўнікі, атаясамліваючы паняцце з інтарэсамі захавання рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.[28]. У прыватнасці, дэ-факта ўводзіцца забарона на стрымы з несанкцыянаваных акцый (пры тым што атрымаць санкцыю на іх апанентам рэжыму неймаверна)[28]. За любую крытыку ўладаў аўтар публікацыі рызыкуе трапіць пад крымінальны пераслед па артыкуле аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і атрымаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі[28]. З 2020 года масавымі сталі блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў («Naviny.by», «Салідарнасці», «Еўрарадыё» і дзесяткаў іншых), што значна ўдарыла па іх наведвальнасці і даходам ад рэкламы[28].

18 мая 2021 года быў заблакаваны «TUT.BY» і шэраг яго дачынных сайтаў, у тым ліку люстэркі ды E-mail сервіс[29]. Разам з рэйдам на офіс кампаніі не менш за 18 супрацоўнікаў былі арыштаваны ў рамках распачатай крымінальнай справы па нясплаце парталам падаткаў[30][31].

З мая 2021 года ў Беларусі заблакаваны расійскі спартовы сайт «Sports.ru(укр.) бел.»[32].

Спроба аднавіць выпуск «Газеты Слонімскай» у маі–чэрвені 2021 года не ўдалася, бо друкарні ў Брэсце, Пінску і Гродне адмовіліся друкаваць недзяржаўныя газеты[33].

Міжнародны маніторынгПравіць

1 мая 2009 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Freedom House» у сваім дакладзе пра стан свабоды прэсы змясціла Рэспубліку Беларусь на 188 месца з 195 са статусам «Адсутнасць свабоды прэсы» («Not Free»)[34].

Прэса пад забаронайПравіць

На сённяшні дзень пазбаўленыя магчымасці распаўсюджвацца праз гандлёвую сетку «Белсаюздруку[прыбраць шаблон]» наступныя выданні: «Товарищ», «Новы Час», «Бобруйский курьер», «Барысаўскія навіны», «Витебский Курьер», «Вольнае Глыбокае», «Газета для Вас» (Івацэвічы), «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press» (Баранавічы), «Нясвіжскі час». Не могуць патрапіць да чытачоў пасродкам паштовай падпіскі «Товарищ», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Новы час», «Барысаўскія навіны», «Витебский Курьер», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press». Некаторыя газеты з-за гэтых праблем спынілі існаванне або падаліся ў інтэрнэт, напрыклад, «БДГ» і «Салідарнасць».

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. МОНИТОРИНГ ФОНДА ЗАЩИТЫ ГЛАСНОСТИ: ИЮЛЬ - СЕНТЯБРЬ'96 (руск.) . Фонд абароны галоснасці(руск.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2007.
  2. [1]
  3. [2]
  4. [3]
  5. Прадузятасць сацыялогіі і праўда жыцця. «Наша меркаванне». Праверана 1 ліпеня 2008.
  6. [4]
  7. [5]
  8. [6]
  9. Прыпынена недзяржаўная «Рэгіянальная газета»
  10. [7]
  11. [8]
  12. МЫ, Независимая пресса возвращается в киоски?(руск.) 
  13. Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю забароненай інфармацыі
  14. «Беларускі партызан» аднавіў працу, зарэгістраваўшыся ў зоне *.by
  15. Савет Рэспублікі сёння на пасяджэнні ўхваліў праект закона Беларусі «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», перадае БелТА.. Наша Ніва (28 чэрвеня 2018). Праверана 19 верасня 2018.
  16. 16,0 16,1 На этой неделе не вышла «Газета Слонімская» (руск.)  // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 24.
  17. Радыё Свабода
  18. “Газета Слонімская” прыпыніла свой выхад на паўгода (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  19. Петрович, Алесь Обыск у издателя: как власти Беларуси давят на независимую прессу в регионах (руск.) . Deutsche Welle (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  20. «Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна (бел.) . БелаПАН. Радыё Свабода (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  21. Мінінфарм забараніў тэлеканал «Еўраньюс». Замест яго запускаюць расійскую «Победу» (бел.) . Наша Ніва (12 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  22. «Акадэмкніга» адмовілася прадаваць часопіс пра беларускую гісторыю (бел.) . Новы Час (14 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  23. 23,0 23,1 Мінінфарм вынес папярэджанне газеце Intex-press за інтэрв'ю з Ціханоўскай, а «Белсаюздрук» адмовіўся яе прадаваць (бел.) . Наша Ніва (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.
  24. Интервью Светланы Тихановской изданию Intex‑Press признали экстремистским материалом (руск.) . Медиазона (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2021.
  25. «Это же не обычное дело»: как в Бресте главного редактора «Интекс-пресс» за интервью с Тихановской опять судили (руск.) . Брестская газета (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
  26. “Белпошта” не ўключае Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (28 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 28 красавіка 2021.
  27. Шок! «Белорусский дом печати» отказался печатать газету Intex-press (руск.) . Intex-press (9 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
  28. 28,0 28,1 28,2 28,3 28,4 28,5 28,6 28,7 Класковский, Александр Независимые СМИ в Беларуси, похоже, решено выжечь огнеметом (руск.) . naviny.by (6 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 11 мая 2021.
  29. Belarus raids top news site in widening crackdown (англ.) . BBC News (18 мая 2021).
  30. TUT.BY: Independent Belarus media website blocked after series of raids (англ.) . Euronews (18 мая 2021). Праверана 18 мая 2020.
  31. TUT.BY, «Трибуна» и еще 9 медиа, которые забанили в Беларуси, – вот как их читать (руск.) . by.tribuna.com (19 мая 2021). Праверана 19 мая 2021.
  32. МГ У Беларусі заблакавалі Sports.ru (бел.) . Белсат (22 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2021. Праверана 22 мая 2021.
  33. Друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўную "Газету Слонімскую" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021. Праверана 4 чэрвеня 2021.
  34. [9]

СпасылкіПравіць