1 верасня
1 верасня — дзвесце сорак чацвёрты (дзвесце сорак пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 852: Архібіскуп Майнца Рабан Маўр асвяціў у Франкфурце базіліку Выратавальніка, на месцы якой потым з’явіўся Франкфурцкі сабор.
- 1057: Ісаак I Камнін стаў імператарам Візантыі.
- 1067: Бадуэн VI Фландрскі становіцца графам Фландрыі.
- 1435: Бітва пад Вількамірам, войскі Жыгімонта Кейстутавіча разам з палякамі разбілі Свідрыгайлу і яго саюзнікаў.
- 1482: Крымскія татары на чале з Менглі-Гірэем разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон.
- 1804: Нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў астэроід Юнону.
- 1827: У Расійскай імперыі забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
- 1870: Франка-пруская вайна: французскія войскі разбіты пад Седанам, імператар Напалеон III узяты ў палон.
- 1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета «Наша доля». Адбылося першае выступленне ў друку Я. Коласа.
- 1920: Францыя абвясціла аб стварэнні дзяржавы Ліван са сталіцай у Бейруце.
- 1923: У Токіа адбыўся вельмі моцны землятрус, ахвярамі якога сталі дзесяткі тысяч чалавек.
- 1928: Албанія стала каралеўствам.
- 1939: Нападам нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася першая ваенная кампанія II сусветнай вайны.
- 1944: Пачалі працаваць беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, беларуска-руская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй Усходняй Беласточчыне, у 1945 г. гэтыя школы былі ліквідаваныя польскімі ўладамі.
- 1946: На рэферэндуме ў Грэцыі большасць насельніцтва прагаласавала за аднаўленне ў краіне манархіі.
- 1951: У Лондане адкрыўся першы супермаркет.
- 1969: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыса I.
- 1970: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце камп’ютарны турнір па шахматах.
- 1971: Катар абвясціў сябе незалежнай дзяржавай.
- 1973: Тэрарыст у маўзалеі Леніна (Масква) узарваў бомбу — цела Леніна не было пашкоджана, загінула некалькі наведвальнікаў.
- 1977: Зацверджаны новы тэкст гімна СССР, з якога выключылі словы пра І. Сталіна.
- 1978: Пуск першага тралейбуса ў Віцебску
- 1983: Савецкія вайскоўцы збілі паўднёвакарэйскі Boeing.
- 1985: Знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912 годзе.
- 1991: Аб’яўлены суверэнітэт Узбекістана.
- 1992: Адкрыты Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей.
- 1996: Спынена вяшчанне «Радыё 101,2» — адзінай незалежнай беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беларусі.
- 2004: Вывяржэнне вулкана Асама ў Японіі.
- 2007: У Полацку адкрыты помнік Усяславу Чарадзею.
- 2015: Адкрыты Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Нарадзіліся
правіць- 1743: Кароль Антоні Жэра, польскі і беларускі пісьменнік (пам. пасля 1798)
- 1751: Эмануэль Шыканедэр, нямецкі оперны спявак, імпрэсарыа, драматург і лібрэтыст (пам. 21.9.1812)
- 1887: Блез Сандрар, швейцарска-французскі пісьменнік
- 1895: Генрых Хёрле, нямецкі мастак
- 1896: Андрэ Юнебель, французскі рэжысёр
- 1900: Сымон Баранавых, беларускі празаік (пам. 10.11.1942)
- 1913: Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік (пам. 2002)
- 1933: Энн Рычардс, амерыканскі палітык
- 1935: Сэйдзі Адзава, японскі дырыжор
- 1937: Ален Джонс, брытанскі мастак
- 1940: Анні Эрно, французская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі
- 1942: Іван Басюк, беларускі гісторык
- 1953: Андрэс Мустанен, эстонскі кампазітар, скрыпач
- 1953: Ахмад Шах Масуд, афганскі палявы камандзір
- 1956: Уладзімір Салодкі, беларускі спявак
- 1984: Людвіг Ёрансан, шведскі кампазітар
Памерлі
правіць- 1159: Адрыян IV, Папа Рымскі
- 1715: Людовік XIV, кароль французскі
- 1715: Франсуа Жырардон, французскі мастак
- 1723: Дзмітрый Кантэмір, гаспадар малдаўскі
- 1938: Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар (нар. 24.12.1891)
- 1950: Карл Эдуард Сёэт, эстонскі паэт
- 1951: Вольс, французскі жывапісец, фотамастак
Святкуюць
правіць- ААН: Сусветны Дзень міру
- Дзень Руху недалучэння
- Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Малдова, Туркменістан, Расія: Дзень ведаў
- Сінгапур: Дзень настаўніка
- Славакія: Дзень Канстытуцыі
- Узбекістан: Дзень незалежнасці
1 верасня на Вікісховішчы |