Ісаак I Камнін
Ісак I Камнін (? — 31 мая 1060, Студыйскі манастыр) — імператар усходнерымскі (1057—1059), фактычны родапачынальнік дынастыі Камнінаў. Сын Мануіла Эротыка Камніна, вядомага дзеяча часоў імператара Васіля II. Быў жанаты з Кацярынай, дачкою балгарскага цара Івана-Уладзіслава.
Ісаак I Камнін грэч.: Ισαάκιος Α΄ Κομνηνός | ||
![]() | ||
Манеты з выявай Камніна | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1 верасня 1057 — 25 снежня 1059 | ||
Папярэднік | Міхаіл VI | |
Пераемнік | Канстанцін X | |
Дзейнасць | афіцэр | |
Нараджэнне | каля 1005 | |
Смерць | 1060 ці 1061 | |
Дынастыя | Дынастыя Камнінаў | |
Бацька | Мануіл Эротык Камнін | |
Жонка | Кацярына Балгарская[d] | |
Займаў пасаду магістра і камандаваў усходнім войскам Візантыйскай імперыі, ваяваў з сельджукамі. Быў пазбаўлены пасады імператрыцай Феадорай. Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў Канстанцінопалі, але праз два гады, пасля палітычнага паражэння, саступіў сталец Канстанціну Дуку. Адрокся ад ўлады ў снежні 1059. Пастрыгся ў манахі Студыйскага манастыра, дзе і памёр. Хварэў на эпілепсію.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Дашков С. Б., «Императоры Византии» М. 1997
- Рыжов К. В., «Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия» М. 2001
Папярэднік: Міхаіл VI Стратыётык |
імператар рымскі 1057–1059 |
Пераемнік: Канстанцін X Дука |