Эпілепсія (грэч. έπιληψία ад έπιλαμβάνω — нападаю) — псіхічнае захворванне з хранічным цячэннем, якое характарызуецца прыступамі засмучэнняў свядомасці, што ў асноўным суправаджаюцца агульнымі курчамі.

Эпілепсія
МКХ-10 G40.40.-G41.41.
МКБ-10-КМ G40.9, G40.909 і G40
МКХ-9 345345
МКБ-9-КМ 345.9[1][2], 345.91[2], 345[2], 345.90[2], 345.8[2] і 345.80[2]
DiseasesDB 4366
MedlinePlus 000694
eMedicine neuro/415 
MeSH D004827
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эпілептычны прыпадак пачынаецца раптоўна, часам у хворага ўзнікае прадчуванне яго (так званая эпілептычная аўра), галаўны боль, раздражняльнасць і да таго падобнае.

Адрозніваюць генуінную падучую хваробу (прыроджаная, праўдзівая, або эпілептычнага хвароба) і сімптаматычную (выкліканыя захворваннямі галаўнога мозгу — пухлінамі, траўмамі, хранічным алкагалізмам, інфекцыйнымі захворваннямі і інш.)

Пры эпілепсіі парушаецца дзейнасць нервовай сістэмы, змяняецца псіхіка, зніжаюцца разумовыя здольнасці.

Гэтак званы вялікі эпілептычны прыпадак суправаджаецца курчамі ўсёй мускулатуры, могуць спыніцца дыханне (твар становіцца сінім, з рота выцякае пена), наступіць міжвольныя мачавыпусканне і дэфекацыя. Пасля прыпадку хворы засынае.

Пры г. зв. малым прыпадку (доўжыцца некалькі секунд) засмучаецца свядомасць, але курчаў няма - напрыклад, абсанс.

Існуюць таксама іншыя формы эпілепсіі.

Лячэнне эпілепсіі з’яўляецца строга індывідуальным, комплексным.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в г д е Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.

Спасылкі

правіць