Галаўны боль (лац.: cephalalgia) — распаўсюджаны сімптом разнастайных захворванняў і паталагічных станаў, адчування болю ў вобласці чэрапа. альбо шыі[1]. Мазгавая тканка сама па сабе не адчувальная да болю, таму што ў ёй не змяшчаюцца болевыя рэцэптары. Хутчэй за ўсё, боль выклікана парушэннем болеадчувальных структур вакол мозгу. Некалькі абласцей галавы і шыі ў гэтых структурах дзеляцца на дзве катэгорыі: усярэдзіне чэрапа (крывяносныя сасуды, мазгавыя абалонкі і чарапныя нервы) і па-за чэрапам (надкосніцы чэрапа, мышцы, нервы, артэрыі і вены, падскурныя тканкі, вочы, вушы, прыдаткавыя пазухі носа і слізістыя абалонкі).

Галаўны боль
МКХ-10 R51.51.
МКХ-9 784.0784.0
DiseasesDB 19825
MedlinePlus 003024
eMedicine neuro/517 
MeSH D006261
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёсць цэлы шэраг розных сістэм класіфікацыі галаўных боляў. Найбольш шырока прызнанай з’яўляецца сістэма, якая была распрацавана Міжнародным таварыствам галаўнога болю. Лячэнне галаўнога болю залежыць ад асноўнай этыялогіі або прычыны, але звычайна ўключае ў сябе прымяненне анальгетыкаў.

Класіфікацыя правіць

Галаўныя болі найбольш грунтоўна класіфікуюцца Міжнароднай класіфікацыяй галаўных боляў (англ.: International Classification of Headache Disorders, ICHD), якая была створана Міжнародным таварыствам галаўнога болю. На сённяшні дзень дзейнай з’яўляецца другая рэдакцыя гэтай класіфікацыі, якая была апублікавана ў 2004 годзе[2]. Гэтая класіфікацыя таксама прынята Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Таксама існуюць і іншыя сістэмы класіфікацыі. Адна з першых такіх класіфікацыяў была распрацавана ў 1951 годзе[3]. Нацыянальныя інстытуты здароўя ЗША распрацавалі свае класіфікацыі ў 1962 годзе.

ICHD-2 правіць

Міжнародная класіфікацыя галаўных боляў (ICHD) з’яўляецца паглыбленай іерархічнай класіфікацыяй галаўных боляў Міжнароднага таварыства галаўнога болю. Яна змяшчае відавочныя дыягнастычныя крытэрыі выяўленняў галаўнога болю. Першы варыянт класіфікацыі, ICHD-1, быў апублікаваны ў 1988 годзе. Цяперашняя рэдакцыя ICHD-2 была апублікавана ў 2004 годзе.

Класіфікацыя выкарыстоўвае лічбавыя коды. Дыягностыка ўключае ў сябе 14 груп галаўнога болю. Першыя чатыры з іх класіфікуюцца як першасныя галаўныя болі, групы з 5 па 12 ёсць другасныя галаўныя болі, чарапныя неўралгіі, цэнтральныя і першасныя болі твару і іншыя галаўныя болі адносяцца да апошніх двух груп[4].

ICHD-2 класіфікацыя вызначае мігрэні, напружаныя тыпы галаўных боляў, кластарныя галаўныя болі і іншыя болі, звязаныя з трайчастай нервай, у якасці асноўных тыпаў першасных галаўных боляў. Акрамя таго, згодна з той жа класіфікацыяй, галаўныя болі, якія выкліканы з-за раненняў, кашалю, напружання і сексуальнай актыўнасці, таксама класіфікуюцца як першасныя галаўныя болі. Штодзённыя зацятыя галаўныя болі, нараўне з гіпнічным галаўным болем і громападобнымі галаўнымі болямі лічацца першаснымі галаўнымі болямі таксама.

Другасныя галаўныя болі класіфікуюцца ў залежнасці ад іх этыялогіі, а не на іх сімптомаў. Паводле ICHD-2 класіфікацыі, асноўныя віды другасных галаўных боляў уключаюць болі, якія выкліканы з-за траўмы галавы альбо шыі, як хлыстовыя траўмы, нутрачарапная гематома, пасля трэпанацыі чэрапа альбо іншыя. Галаўныя болі, выкліканыя чарапнага альбо шыйнага суднавага разладу, як ішэмічны інсульт і транзітарная ішэмічная атака, нетраўматычныя нутрачарапныя кровазліцці, сасудзістыя мальфармацыі альбо артэрыіты, таксама вызначаюцца як другасныя галаўныя болі. Гэты тып галаўнога болю можа таксама быць выкліканы з-за цэрэбральнага вянознага трамбозу або розных нутрачарапных сасудзістых парушэнняў. Іншыя другасныя галаўныя болі ёсць тыя, якія выкліканы ў сувязі з нутрачарапным разладм, якое не з’яўляюцца сасудзістым, як нізкі альбо высокі ціск цэрэбраспінальнай вадкасці, неінфекцыйныя запаленчыя захворванні, нутрачарапныя наватворы, эпілептычны прыступ альбо іншыя віды засмучэнняў і хвароб, якія не звязаны з сасудзістай сеткай цэнтральнай нервовай сістэмы. ICHD-2 класіфікуе галаўныя болі, выкліканыя ўжываннем у ежу пэўных рэчываў, у якасці другасных галаўных боляў таксама. Гэты тып галаўнога болю можа паўстаць у выніку празмернага выкарыстання некаторых лекаў альбо пад уздзеяннем некаторых рэчываў. ВІЧ/СНІД, унутрычарапныя інфекцыі і сістэмныя інфекцыі таксама могуць выклікаць другасныя галаўныя болі. Сістэма класіфікацыі ICHD-2 уключае ў сябе галаўныя болі, звязаныя з парушэннямі гамеастазу ў катэгорыі другасных галаўных боляў. Гэта азначае, што галаўныя болі, выкліканыя дыялізам, высокім крывяным ціскам, гіпатэрыёзам і нават з-за практыкі паста, лічацца другаснымі галаўнымі болямі. Другасныя галаўныя болі, у адпаведнасці з той жа сістэмай класіфікацыі, таксама могуць быць звязаны з пашкоджаннем любога з структур твару, як зубы, сківіцы, скронева-сківічны сустаў. Галаўныя болі могуць быць выкліканы з-за псіхіятрычнага разладу, як саматызацыі альбо псіхозу, яны таксама класіфікуюцца як другасныя галаўныя болі.

ICHD-2 класіфікацыя ставіць чарапныя неўралгіі і іншыя тыпы неўралгіі ў іншую катэгорыю. Згодна з гэтай сістэмай, існуюць 19 відаў неўралгій і галаўных боляў, якія выкліканы з-за розных цэнтральных прычын тварнага болю. Больш за тое, ICHD-2 уключае ў сябе катэгорыю, якая ўтрымлівае ўсе галаўныя болі, якія не могуць быць класіфікаваны.

Нягледзячы на тое, што ICHD-2 з’яўляецца найбольш поўнай сістэмай класіфікацыі галаўнога болю і яна ўключае ў сябе дыягнастычныя крытэрыі некаторых відаў галаўных боляў, у першую чаргу першасных галаўных боляў, яна не заўсёды строга выкарыстоўваецца ў медыцыне і часцяком рашэнні робяцца на меркаванне эксперта.

NIH правіць

Класіфікацыя NIH складаецца з кароткага вызначэння абмежаванага ліку галаўных боляў[5]. Гэтая сістэма класіфікацыі з’яўляецца больш кароткай і апісвае толькі пяць катэгорый галаўных боляў. У гэтым выпадку першасныя галаўныя болі ёсць тыя, якія не паказваюць арганічных альбо структурных этыялогіяў. Згодна з гэтай класіфікацыяй, галаўныя болі могуць быць сасудзістымі, мышачнымі, цэрвікагенымі, цяглавымі і супрацьзапаленчымі.

Заўвагі правіць

  1. headache на Dorland’s Medical Dictionary
  2. «16.25.100.131» the Headache Classification Subcommittee of the International Headache Society
  3. Brown Mr (September 1951). «The classification and treatment of headache». Med. Clin. North Am. 35 (5): 1485-93. PMID 14862569
  4. Morris Levin, Steven M. Baskin, Marcelo E. Bigal (2008). «Comprehensive Review of Headache Medicine». Oxford University Press US. ISBN 0-19-536673-5.
  5. Morris Levin, Steven M. Baskin, Marcelo E. Bigal (2008). «Comprehensive Review of Headache Medicine». Oxford University Press US. p. 60. ISBN 0-19-536673-5.

Спасылкі правіць