Дыяліз
метад раздзялення раствораных рэчываў, малекулярныя масы якіх значна розняцца
Дыяліз — метад раздзялення раствораных рэчываў, малекулярныя масы якіх значна розняцца. Заснаваны на рознасці скарасцей дыфузіі такіх рэчываў праз мембрану, якая аддзяляе канцэнтраваны і разбаўлены растворы: раствораныя рэчывы з рознай скорасцю дыфудзіруюць у бок разбаўленага раствору. Раздзяленне на кампаненты з дапамогай дыялізу ўпершыню правёў шатландскі хімік Томас Грэм у 1854 годзе. Для дыялізу звычайна выкарыстоўваюць плоскія мембраны на аснове цэлюлозы (цэлафан, купрафан) ці полыя валокны з полісульфону. Выкарыстоўваюць у вытворчасці штучных валокнаў (аддзяленне шчолачы ад геміцэлюлозы) і шэрагу біяхімічных прэпаратаў. у медыцыне для лячэння атручэння, нырачнай недастатковасці (гемадыяліз) і іншых хвароб.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).