Чэрап
Чэрап (лац.: cranium) — касцяная частка галавы ў пазваночных жывёл, касцяны каркас галавы, які абараняе яе ад пашкоджанняў і служыць месцам прымацавання яе мяккіх тканак.
Стадыі развіццяПравіць
У працэсе свайго фарміравання чэрап праходзіць тры стадыі — злучальнаткавую, храстковую і касцяную.
ФункцыіПравіць
- абарона галаўнога мозгу
- размяшчэнне і фіксацыя зубоў і жавальных цягліц
- фіксацыя адлегласці паміж вочнымі яблыкамі для забеспячэння стэрэаскапічнага зроку
- фіксацыя размяшчэння вушэй для магчымасці ацэнкі напрамку і адлегласці крыніцы гуку
- (у некаторых жывёл) нясе на сабе рогі, якія прымацоўваюцца да лобнай косткі
СтруктураПравіць
Чэрап складаецца з двух аддзелаў: вісцаральная (тваравага) і мазгавога (чэрапная каробка). Прычым у чалавека, у адрозненне ад жывёл, мазгавы чэрап значна пераважае над тваравым. Усе косткі чэрапа, акрамя ніжняй сківіцы, злучаныя нерухомым злучэннем.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэрап