Камніны
Камніны[1] (грэч. Komnhnoi) — арыстакратычны род, дынастыя візантыйскіх імператараў (6 імператараў у 1081—1185 гадах).
Паходзіць з горада Комнэ каля Філіпопаля ў Фракіі. Камніны здолелі ўмацаваць Усходнюю Рымскую імперыю (Візантыю), пашырыць яе межы на ўсход і паўночны захад. Ва ўнутранай палітыцы абапіраліся на землеўласніцкую і ваенную арыстакратыю, згуртаваную сваяцтвам у адзіны «клан», які меў тэндэнцыю да ператварэння ў замкнёную сацыяльную групу, і, збольшага, на правінцыяльныя гарады. Асаблівасцю знешняй палітыкі Камнінаў была сістэма саюзаў з заходнееўрапейскімі дзяржавамі, звычайна замацаванымі шлюбамі, і ўсталяванне суверэнітэту над суседнімі дзяржавамі (Венгрыя, Сербія, Антыёхійскае княства). Камніны далі шырокія прывілеі на тэрыторыі імперыі італьянскім рэспублікам — Венецыі і Генуі. Нашчадкі Андроніка I, якія прынялі імя Вялікія Камніны, былі імператарамі Трапезундскай імперыі (1204—1461).
Радавод
правіцьNN ├─>Мануіл "Эротык" │ ├─>Ісаак I, візантыйскі імператар │ │ ├─>Мануіл │ │ └─>Марыя │ └─>Іаан │ ├─>Ісак │ ├─>Аляксей I, візантыйскі імператар∞Ірына Дукіня (Гл. ДУКІ) │ │ ├─>Іаан II, візантыйскі імператар │ │ │ ├─>Ісак Парфірагенет, севастакратар │ │ │ └─>Мануіл I, візантыйскі імператар │ │ │ └─>Аляксей II, візантыйскі імператар │ │ ├─>Андронік │ │ ├─>Ісак Севастакратар, васілеапатр │ │ │ ├─>Іаан-Чалябі │ │ │ ├─>Андронік I, апошні візантыйскі імператар з Камнінаў │ │ │ │ └─>Мануіл │ │ │ │ ├─>Аляксей I Вялікі Камнін, трапезундскі імператар │ │ │ │ │ └─>ВЯЛІКІЯ КАМНІНЫ │ │ │ │ └─>Давыд (1184—1214), валадар іраклійскі і пафлагонскі │ │ │ ├─>Марыя │ │ │ ├─>Анна │ │ │ ├─>Еўдакія ∞ Канстацін Палеалог │ │ │ └─>Алена ∞? Юрый Даўгарукі │ │ ├─>Ганна │ │ └─>Феадора∞Канстанцін Ангел (Гл. АНГЕЛЫ) │ ├─>Адрыян │ ├─>Нікіфар │ ├─>Марыя │ ├─>Еўдакія │ ├─>Мануіл I │ └─>Феадора └──>Нікіфар
Крыніцы
правіць- ↑ Напісанне Камніны у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 7., Мн., 1998. — С. 532.
Літаратура
правіць- Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.