Юрый Далгарукі
Юрый Далгарукі (1090-я г. — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі | ||
![]() | ||
Князь Юрый Уладзіміравіч Далгарукі. Партрэт з Царскага тытулярніка. 1672 год | ||
| ||
---|---|---|
1113 ці 1096 — 1149 | ||
Папярэднік | утварэнне княства | |
Пераемнік | Васілька Юр'евіч | |
1151 — 15 мая 1157 | ||
Папярэднік | Васілька Юр'евіч | |
Пераемнік | Андрэй Багалюбскі | |
| ||
1149 — 1151 | ||
Папярэднік | Ізяслаў Мсціславіч | |
Пераемнік | Ізяслаў Мсціславіч | |
1155 — 15 мая 1157 | ||
Папярэднік | Расціслаў Мсціславіч | |
Пераемнік | Ізяслаў Давыдавіч | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | праваслаўе | |
Нараджэнне | 1095 ці 1090-я | |
Смерць | 15 мая 1157 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Рурыкавічы | |
Бацька | Уладзімір Манамах | |
Маці | Гіта Уэсекская | |
Жонка | 1) дачка палавецкага хана Аепы 2) невядомая[1] | |
Дзеці | Расціслаў Юр'евіч[d], Андрэй Юр'евіч Багалюбскі[d], Глеб Юр'евіч[d], Міхалка Юр'евіч[d], Усевалад Юр’евіч Вялікае Гняздо[d], Іван Юр'евіч[d], Барыс Юр'евіч, Вольга Юр'еўна[d], Васілька Юр'евіч, Мсціслаў Юр'евіч[d] і Q61881734? | |
БіяграфіяПравіць
Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. У дзіцячым узросце (1095?) адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю. Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя свайго брата Яраполка Уладзіміравіча на Пераяслаўль, але праз год з-за пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены. У 1149 пачаў узброеную барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 Юрый Далгарукі асталяваўся ў Кіеве. Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнучыся замацавацца ў Паўднёвай Русі, раздаваў падлеглыя Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр. Князь Юрый Далгарукі не меў падтрымкі паўднёварускіх баяр. Пасля яго смерці (верагодна, быў атручаны), устаноўлены ім палітычны расклад быў скасаваны.
Юрый Далгарукі заснаваў г. Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр'еў-Польскі, Дзмітраў, збудаваў новыя гарадскія ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 устаноўлены помнік.
ДзеціПравіць
Ад 1-га шлюбу: Расціслаў, Андрэй Багалюбскі, Іван, Глеб, Барыс, Алена, Марыя, Вольга. Ад 2-га шлюбу: Васілька, Мсціслаў, Яраслаў, Святаслаў, Міхаіл і Усевалад Вялікае Гняздо
Зноскі
- ↑ У нізкаякасных кампіляцыях пазіцыянуецца як «грэчаская прынцэса Вольга», хоць імя Вольга зусім не грэчаскае і першаснымі крыніцамі не зафіксавана.
ЛітаратураПравіць
- Юрый Далгарукі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.
СпасылкіПравіць
Юрый Далгарукі на Вікісховішчы |