Валынскае княства
Валынскае княства — дзяржаўнае ўтварэнне, размешчанае ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння Заходняга Буга і правых прытокаў Прыпяці. Сталіца — Уладзімір.
Гістарычная дзяржава | |||
Валынскае княства | |||
---|---|---|---|
|
|||
![]() |
|||
987 — 1452
|
|||
Сталіца | |||
![]() |
Гісторыя Правіць
Узнікла ў канцы X ст. на землях валынян, бужан і дулебаў. Першы князь — Усевалад Уладзіміравіч, сын Уладзіміра Святаславіча. На Любецкім з'ездзе (1097) Уладзіміра-Валынскае княства атрымаў Давыд Ігаравіч, рашэннем Віцічаўскага з'езда (1100) яно аддадзена Святаполку Ізяславічу. У 1118 годзе захоплена Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам, які пасадзіў там княжыць свайго сына Андрэя (да 1134). У 1134—1154 гг. князем быў Ізяслаў Мсціславіч. У першай пал. XII ст. ў залежнасць ад Уладзіміра-Валынскага княства трапіла Гарадзенскае княства, у другой пал. XII ст. — турава-пінскія князі, у склад княства ўвайшла Берасцейская зямля. Найбольшай магутнасці дасягнула пры Рамане Мсціславічы, які ў барацьбе з буйнымі феадаламі Валыні ўмацаваў княжацкую ўладу, у 1199 годзе заваяваў галіцкія землі, у выніку ўтварылася Галіцка-Валынскае княства.
Літаратура Правіць
- Уладзіміра-Валынскае княства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валынскае княства