Уладзімір (горад, Украіна)

горад ва Украіне
(Пасля перасылкі з Уладзімір-Валынскі)

Уладзімір (укр.: Володимир) — горад у Валынскай вобласці Украіны, цэнтр Уладзімір-Валынскага раёна. Насельніцтва — 37,9 тыс. жыхароў (2022). Знаходзіцца за 72 км ад Луцка. Чыгуначная станцыя на лініі Ковель — Чэрванаград.

Горад
Уладзімір
укр.: Володимир
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Статус
горад абласнога падпарадкавання, раённы цэнтр
Рэгіён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 16,05 км²
Вышыня цэнтра
174 м
Водныя аб’екты
Луга[d]
Насельніцтва
  • 37 910 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
44700–44709
Афіцыйны сайт
Уладзімір на карце Украіны ±
Уладзімір (горад, Украіна) (Украіна)
Уладзімір (горад, Украіна)
Уладзімір (горад, Украіна) (Валынская вобласць)
Уладзімір (горад, Украіна)

Горад названы Уладзімір ад імя кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, які, па адной з версій, нарадзіўся ў Будзяцічах прыкладна за 20 км ад горада. З 1911 года атрымаў назву Уладзімір-Валынск, каб адрозніваць ад Уладзіміра-на-Клязьме ў Расіі[2]. У 1944 годзе назву афіцыйна змянілі на Уладзімір-Валынскі.

1 кастрычніка 2021 года гарадскі савет прагаласаваў за адмену рэгіянальнага ўдакладнення і змяненне назвы горада на Уладзімір[3]. 14 снежня 2021 года Вярхоўная Рада Украіны ўхвала змяненне назвы[2].

Геаграфія

правіць

Горад размешчаны на правым беразе ракі Лугі, у паўднёва-заходняй частцы Валынскай вобласці, на стыку пагорыстага Валынскага ўзвышша з Палескай нізінай, у прыроднай зоне змяшаных лясоў.

Клімат Уладзіміра ўмерана-кантынентальны, характарызуецца адносна мяккай зімой з частымі адлігамі, умерана цёплым вільготным летам, зацяжнымі вясной і восенню. Сярэдняя тэмпература студзеня −4,9 °C, ліпеня +18 °C. Ападкаў каля 600 мм у год.

Гісторыя

правіць

Першае летапіснае згадванне пра горад Уладзімір адносіцца да 988 — калі кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч, на землях валынян і бужан, на правым беразе ракі Лугі заваяваў горад пад назвай Ладамір, перайменаваў у сваё імя і перадаў горад аднаму са сваіх сыноў — Усеваладу. З 992 года ва Уладзіміры знаходзілася біскупская кафедра.

Пачынаючы з XII стагоддзя, у перыяд феадальнай раздробненасці Русі, горад становіцца цэнтрам удзельнага Валынскага княства, у якім зацвердзілася асобная княжая дынастыя, заснаваная ўнукам Уладзіміра Манамаха — князем Ізяславам Мсціславічам, якія кіравалі на Валыні ў 11461154.

У першай палове XIII стагоддзя Уладзімір становіцца адным з цэнтраў аб’яднанага Галіцка-Валынскага княства (з 1253 — каралеўства). Гэты перыяд адносіцца да часу кіравання князя Данііла Раманавіча Галіцкага (1201—1264) і яго брата Васілька Раманавіча Валынскага (1205—1271). Сярэдзіна XIII стагоддзя — час найвышэйшага росквіту старажытнага Уладзіміра, ён славіўся як значны цэнтр гандлю, рамёстваў, мастацтва, тут сфарміравалася самабытная архітэктурная школа, таксама тут пісаўся Галіцка-Валынскі летапіс — найбольш каштоўная гістарычная крыніца другой паловы XIII — пачатку XIV стагоддзя.

У 1241 Уладзімір быў захоплены і разрабаваны ордамі хана Батыя. Летапіс сведчыць, што пасля адыходу арды ў горадзе не засталося жыхароў, а цэрквы былі запоўнены трупамі.

Пасля распаду Галіцка-Валынскай дзяржавы ў сярэдзіне XIV стагоддзя Уладзімір уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Люблінскай уніі 1569 — у склад Польскага каралеўства. У 1324 горад атрымаў Магдэбургскае права.

У XVIII стагоддзі горад занепадае і становіцца маленькім правінцыйным мястэчкам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, як адзін з павятовых цэнтраў Валынскай губерні.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Уладзімір-Валынскі стаў арэнай баявых дзеянняў. У 1915 Уладзімір-Валынскі быў акупаваны аўстра-венгерскімі войскамі, акупацыйныя ўлады знаходзіліся ў горадзе да заканчэння вайны ў 1918.

Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора (1921) Уладзімір-Валынскі ўвайшоў у склад Польшчы і стаў адным з павятовых цэнтраў Валынскага ваяводства. 19 верасня 1939 Уладзімір-Валынскі быў заняты часткамі Чырвонай Арміі і ўключаны ў склад СССР.

Пасля нападу Германіі на СССР Уладзімір-Валынскі быў акупаваны нямецкімі войскамі ўжо 23 чэрвеня 1941, вызвалены 20 ліпеня 1944.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2018 38 901 [4]
2021 38 070 [5]
2022 37 910 [1]

Славутасці

правіць
  • Будынак ваеннага камісарыята (былы Афіцэрскі сход, 1900)
  • Будынак гістарычнага музея (1912)
  • Земляныя валы старажытнарускага гарадзішча (X—XIII стст.)
  • Камяніца генерала Чарнаглазава (узор драўлянай архітэктуры, 1879)
  • Касцёл езуітаў (1776, цяпер царква Раства Хрыстова)
  • Касцёл Св. Яўхіма і Ганны (1772)
  • Кірха (1929, цяпер царква Св. Іасафата)
  • Кляштар дамініканцаў (1789)
  • Ладамірскія могілкі (магілы вядомых месцічаў, магілы ваяроў расійскага і савецкага войска)
  • Царква Св. Георгія (ваенны храм, 1908)
  • Царква Св. Міколы (1780)
  • Царква-ратонда Св. Васіля (XIII—XIV стст.)
  • Успенская царква (Мсціславаў храм, 1156—1160) — найстаражытнейшы храм Валыні, пахавальня галіцка-валынскіх князёў

Гарады-пабрацімы

правіць

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення Українина 1 січня 2022Кіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  2. а б Рада перейменувала Володимир-Волинський, російське місто Володимир проти (укр.), Украінская праўда (14 снежня 2021)
  3. Володимир-Волинський хоче називатися Володимиром. Чому нервують у Росії? (укр.). Радыё Свабода (9 кастрычніка 2021). Праверана 9 кастрычніка 2021.
  4. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2018. Праверана 15 чэрвеня 2019.
  5. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Державна служба статистики України.

Спасылкі

правіць