Шаптыцкі
Шаптыцкі (укр.: Шептицький) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны у Надбужанскай катлавіне над ракою Заходні Буг у паўночнай частцы Львоўскай вобласці недалёка ад мяжы з Польшчай. Да 1951 года называўся Крыстынопаль, да 2024 года — Чэрванаград.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Важны цэнтр горназдабываючай прамысловасці Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. Займае трэцяе месца па колькасці насельніцтва ў Львоўскай вобласці. У падначаленні Чэрванаградскага гарадскога савета, акрамя горада, таксама знаходзяцца пасёлак гарадскога тыпу Гарняк і горад Сасноўка.
Размяшчэнне
правіцьГорад размешчаны на Палескай раўніне, у Надбужанскай катлавіне, у месцы ўпадзення ў Заходні Буг яго прытокаў — Салокіі і Раці, у паўночнай частцы Львоўскай вобласці. Горад знаходзіцца ў Заходнеўкраінскай лесастэпавай зоне (Малое Палессе).
Плошча — 2 097 га (Чэрванаград − 1779 га, Сасноўка — 198 га, Гарняк — 120 га). Горад мае зручнае геаграфічнае размяшчэнне і добра развітую транспартную сетку (аўтатраса Львоў — Ковель — Брэст, шаша Бэлз — Чэрванаград і Радэхіў — Чэрванаград, чыгункі Львоў — Ковель і Чэрванаград — Рава-Руская), мяжуе з Польшчай. Сучасны Чэрванаград падзелены поймай Заходняга Буга на стары горад (у мінулым — Крыстынапаль) і новы горад (пабудаваны ў сувязі з развіццём вугальнага басейна), якія злучаюцца дамбай. Адлегласць да Львова — 73 км, да Сокаля — 9 км.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны у 1692 годзе вялікім каронным гетманам Феліксам Казімірам Патоцкім (пахаваны 15 мая 1702 ў Крысцінапале ў касцёле бернардынцаў, які сам заснаваў у 1695; перавёз сюды з Рыма мошчы св. Клімента). Ён назваў горад у гонар сваёй жонкі Крысціны з Любамірскіх.
Яго сын, бельскі стараста Юзаф Патоцкі быў пахаваны там жа ў 1723 годзе Унук яго — ваявода рускі Франц Салезій Патоцкі (1700—1772) пабудаваў палац і заснаваў у 1768 годзе манастыр Базыльянаў (барочная царква св. Юра, пабудаваны ў 1771—1776 гадах); да 1946 — паломніцкае месца УГКЦ з цудатворнай іконай Божай Маці. Франц Салезій Патоцкі трымаў у горадзе пастаянны казачы полк у 300 асоб. Сын Франца Салезия Патоцкага, Станіслаў Патоцкі, пасля трагедыі з Крысцінай Камароўскай, перанёс сямейную «сталіцу» Патоцкіх ў Тульчын (1774).
У 1760-х гадах у палацы Патоцкіх пабываў вядомы авантурыст Джакама Казанова.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе горад разам са ўсёй Галіцыяй адышоў да Габсбургаў. Вядома, што да сярэдзіны XIX стагоддзя горад меў чатырох уласнікаў (гаспадароў). Пасля заняцця польскімі войскамі у 1919 годзе належаў да Польшчы, быў цэнтрам гміны Сокальскага павета.
15 лютага 1951 горад перададзены СССР на падставе савецка-польскага міжурадавага пагаднення. Наўзамен Польшча атрымала 3 чэрвеня 1951 года Устрыкі Дольныя (пол. Ustrzyki Dolne) з прылеглым раёнам. Асновай, на якой пачаў развівацца савецкі Чэрванаград, сталі разведаныя радовішчы каменнага вугалю. У 1950 годзе пачалося будаўніцтва шахтаў.
З 30.12.1962 Чэрванаград (з пасёлкамі гарадскога тыпу Гарняк, Жвірка, Сасноўка) — горад абласнога падпарадкавання Львоўскай вобласці.
У 1990 годзе ў Чэрванаградзе ўпершыню ў СССР дэмантавалі помнік Леніну — на некалькі месяцаў раней, чым у Львове. Яшчэ ў 1988 годзе тут было створана аддзяленне Таварыства роднай мовы імя Тараса Шаўчэнкі, а ў 1989 годзе — Народнага руху Украіны.
19 верасня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны пераіменавала горад Чэрванаград у Шаптыцкі ў межах дэрусіфікацыі.
Эканоміка
правіцьЗ 1951 года горад стаў адным з цэнтраў новастворанага Львоўска-Валынскага каменнавугальнага басейна. У горадзе дзейнічае больш за 4 тыс. суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці — юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку 350 малых прадпрыемстваў. У рэгіёне працуе гатэльны комплекс, 7 АЗС, якія адпавядаюць еўрапейскім стандартам, СТА з аўтамыйкай. У горадзе ёсць 8 аўтастаянак, 275 крам, 66 гандлёвых павільёнаў і шапікаў, 114 прадпрыемстваў рэстараннай гаспадаркі з колькасцю кліенцкіх месцаў — 5,6 тысячы.
Буйнейшыя прадпрыемствы горада:
- Шахта «Чэрванаградская»
- Шахта «Вялікамастоўская»
- Шахта «Межырычанская»
- Шахта «Надзея»
- Шахта «Стэпавая»
- Шахта «Лясная»
- Шахта «Адраджэнне»
- Шахта «Зарэчная»
- Шахта «Візейская»
- завод жалезабетонных вырабаў ААТ «Чэрванаградскі завод жалезабетонных вырабаў»
- завод металічных канструкцый «ЧЗМК»
- дрэваапрацоўчы камбінат ТАА «Чэрванаградскі дрэваапрацоўчы камбінат»
- фабрыка жаночай бялізны АТ «ВАТ КАЛІНА»
- панчошна-шкарпэтачная фабрыка ТАА «Дзюна-Веста»
- ААТ «Чэрванаградскі АТП-14628»
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіць- Мар’ямполь, Літва (2021)[7]
- Пыскавіцы, Польшча (2019)
Вядомыя асобы
правіць- Раман Лявіцкі (нар. 1973) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер.
- Сяргей Канстанцінавіч Хмарук (нар. 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Транспарт
правіцьТэрыторыяй Чэрванаградскага раёна праходзяць дзве галоўныя транспартныя магістралі — аўтамабільная дарога Р-15 Ковель — Жоўква і Т-14-04 Чэрванаград — Рава-Руская. Таксама існуе дарога Чэрванаград — Радзехаў. У горадзе наладжана праца пасажырскага транспарту грамадскага карыстання.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення Українина 1 січня 2022 — Кіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 29. — С. 65.
- ↑ http://lv.ukrstat.gov.ua/ukr/si/oper/2013/t180313_1.pdf
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2020 року — Київ: Державна служба статистики України.
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 року — Київ: Державна служба статистики України.
- ↑ https://www.smartnews.com.ua/lytovske-misto-maryampole-stane-pobratymom-chervonograda/
Літаратура
правіць- Червоногра́д // Т. 29. Чаган — Экс-ле-Бен. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 65. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)