Галічына

(Пасля перасылкі з Галіцыя)

Галічына́ (укр.: Галичина́, польск.: Galicja, ням.: Galizien) — гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе, якая сёння падзеленая паміж Польшчай і Украінай. Тэрыторыя Галічыны — паўночныя схілы Карпатаў, басейн верхняга і сярэдняга цячэння Днястра, верхняга цячэння Заходняга Буга, верхняга цячэння Сана. У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай (за выняткам яе паўночнай часткі, што належыць да Валыні) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы Падкарпацкага ваяводства Польшчы.

Галічына
укр.: Галичина
Герб
Выява
Кантынент Еўропа
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Карта месцазнаходжання
Галічына (Украіна)
Галічына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галічына на карце Украіны

Гістарычным, палітычным і культурным цэнтрам края прынята лічыць горад Львоў, хоць сама назва Галічына, хутчэй за ўсё, паходзіць ад мястэчка Галіч, які калісьці быў сталіцай Галіцкага ўдзельнага княства.

З-за частковай лібералізацыі нацыянальнай палітыкі ў Аўстра-Венгрыі пасля «Вясны народаў» 1848 года Галічына стала цэнтрам развіцця ўкраінскай літаратуры і навукі, у той час як у расійскай Украіне выходзілі ўказы аб забароне ўкраінскай мовы, праводзілася палітыка жорсткай русіфікацыі і дыскрымінацыі ўкраінскай культуры. Таму Галічыну яшчэ называюць «украінскім П’емонтам». Галічына (Галіцыя) таксама была важным цэнтрам для палякаў, асабліва ў перыяд галіцкай аўтаноміі, калі астатняя частка Польшчы падвяргалася русіфікацыі і германізацыі. Менавіта тут узнікалі важныя польскія арганізацыі, выдавалася польская прэса і развівалася польскае культурнае жыццё, можна было карыстацца польскай мовай. А сам Львоў быў адным з найважнейшых польскіх цэнтраў. Таму Галічыну яшчэ называюць «польскім П’емонтам».

Крыніцы

правіць
  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

Спасылкі

правіць