Івана-Франкоўская вобласць

Іва́на-Франко́ўская во́бласць (укр.: Іва́но-Франкі́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 13,928 тыс. км². Насельніцтва — 1 406,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — Івана-Франкоўск (колішні Станіславаў — да 1962 года.

Івана-Франкоўская вобласць
Івано-Франківська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Івана-Франкоўск
Дата ўтварэння 4 снежня 1939[1]
Кіраўнік Svitlana Onyshchuk[d]
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,388 млн. (12-е месца)
Шчыльнасць 99,72 чал./км²
Плошча 13,928 тыс.
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 2061 м
Івана-Франкоўская вобласць на карце
Часавы пояс DAZD, EEDT, UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-26
Тэлефонны код 34
Код аўтам. нумароў AT
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічныя звесткі правіць

Месцазнаходжанне правіць

Размешчаная на паўночным захадзе Украіны.

На паўночным захадзе мяжуе з Львоўскай, на паўднёвым захадзе — з Закарпацкай, на паўночным усходзе — з Чарнавіцкай, на поўдні — з Цярнопальскай абласцямі Украіны. На поўдні вобласці праходзіць дзяржаўная мяжа з Румыніяй.

Клімат правіць

Клімат умерана кантынентальны. У Паднястроўі і Прыкарпацці зіма даволі мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 — −4 °C), лета цёплае (ліпень +18 — +19 С). Ападкаў 500—800 мм у рок. Працягласць вегетацыйнага перыяду да 210—215 дзён. У Карпатах клімат больш суровы і вільготны і моцна змяняецца з вышынёй; сярэдняя тэмпература студзеня −9 — -6 °C, ліпеня +6 — +17 °C; колькасць ападкаў ад 800 да 1400 мм і больш. Вегетацыйны перыяд — 90 дзён.

Рэльеф правіць

Вобласць размешчаная на сутоках Усходне-Еўрапейскай раўніны і Карпатаў. Паводле характару рэльефу тэрыторыя вобласці падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, лесастэпавую — Паднястроўе; сярэднюю прадгорную — Прыкарпацце; паўднёва-заходнюю горную — Карпаты, якая займае амаль палову тэрыторыі вобласці. На паўночна-ўсходняй яе ўскраіне ляжаць раўніны Аполья і Пакуцця.

У Чарнагорскім храбты Карпатаў знаходзіцца найвышэйшая гара Украіны — Гаверла (2061 м).

Глебавы покрыў змяняецца з вышынёй. На раўнінах пераважаюць шэрыя лясныя ападзоленыя глебы і чарназёмы ападзоленыя, у прадгор'ях — дзярнова-падзолістыя глебы, у горах — бурыя горна-лясныя разнастайнай ступені ападзоленасці дзярнова-буразёмныя і горна-лугавыя дзярновыя і тарфяныя.

Адміністрацыйны падзел правіць

Вобласць налічвае 6 адміністрацыйных раёнаў, 62 тэрытарыяльныя грамады[2], 15 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 24 гарадскія пасёлкі, 745 вёсак.

Гарады правіць

Абласнога значэння правіць

Раённага значэння правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі