Цярнопальская вобласць
Цярно́пальская во́бласць (укр.: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,035 млн чалавек (2021). Адміністрацыйны цэнтр — горад Цярнопаль.
Цярнопальская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Тернопільська область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Цярнопаль | ||||
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939[1] | ||||
Кіраўнік | Volodymyr Trush[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2021) |
1,035 млн. (20-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 80,45 чал./км² | ||||
Плошча | 13,823 тыс. км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Самы нізкі пункт |
443 м 116 м |
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-61 | ||||
Тэлефонны код | +380-35 | ||||
Код аўтам. нумароў | ВО, НО, 20 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
У гістарычна-этнаграфічным плане ахоплівае ўсходнюю частку Галіцыі, заходнюю частку Падолля і паўднёвую Валынь. У геаграфічным — размешчана на Падольскім узвышшы; паўднёвая мяжа Цярнопальскай вобласці праходзіць па рацэ Днестр, усходняя — па рацэ Збруч.
На тэрыторыі вобласці размешчана самая доўгая ў свеце карставая пячора Аптымістычная працягласцю 260 кіламетраў, а таксама адно з «Сем прыродных цудаў Украіны» — Днястроўскі каньён. Таксама Цярнопальшчына вядомая Пачаеўскай лаўрай, цудатворнай Іконай Божай Маці ў Зарваніцы і духоўным цэнтрам Зарваніцы. Па колькасці замкаў (34) Цярнопальшчына займае першае месца ва Украіне.
Плошча — 13 824 км² (2,29 % тэрыторыі Украіны), 1038923 жыхары (1 снежня 2020), у тым ліку 474992 чалавекі гарадскіх (44,18 %) і 599931 чалавек сельскіх (55,82 %). У вобласці 18 гарадоў, 17 пгт, 1022 сельскія населеныя пункты, 3 раёны (да 17 ліпеня 2020 года — 17 раёнаў), 580 сельскіх саветаў. Нацыянальны склад насельніцтва, паводле перапісу 1970: украінцы — 96,1 %, рускія — 2,3 %, палякі — 1 %, габрэі — 0,5 %.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Цярнопальская вобласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 196. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.