Цярнопаль
горад ва Украіне
Цярнопаль, або Тэрнопіль[1] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканоміка-дзелавы і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных земляў Галіцыя і Падолле. Чацвёрты па велічыні горад Заходняй Украіны.
Горад
Цярнопаль
Тернопіль
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на рацэ Серат. Горад знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, тут перасякаюцца важныя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі. Адлегласць да Кіева па чыгунцы складае 486 км (праз Вінніцу). Плошча — 59 км². Насельніцтва — 220 720 чалавек (2005).
АдукацыяПравіць
У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:
- Заходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт
- Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
- Цярнопальскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І. Я. Гарбачэўскага
- Цярнопальскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт імя Івана Пулюя
- Цярнопальскі інстытут сацыяльных і інфармацыйных тэхналогій
- Цярнопальскі эксперыментальны інстытут педагагічнай адукацыі
- Цярнопальскі інстытут эканомікі і прадпрымальніцтва
- Цярнопальскі камерцыйны інстытут
- Міжрэгіянальная Акадэмія кіравання персаналам (Цярнопальскі інстытут)
- Еўрапейскі ўніверсітэт (Цярнопальскі філіял)
Вядомыя асобыПравіць
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
ЛітаратураПравіць
- Цярнопаль // БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн., 2003, С.195-196
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цярнопаль