Раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах

Раё́н (ад фр.: rayon — прамень, радыус) — адзін з двух відаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў некаторых краінах: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка горада.

Апісанне правіць

Раён у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі існуе ў Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдове, Расіі і Украіне. Паняцце раён было ўтворана ад слова французскага паходжання і ў якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўведзены савецкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1923–1929 гадоў, якая замяніла былыя воласці і паветы Расійскай імперыі на раёны.

Звычайна раён — адзінка, на два крокі ніжэйшая за нацыянальны ўзровень. Ён можа быць падпарадкаванай часткай наступных адзінак:

Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіравання ў форме публічнага абрання адміністрацыі раёна (райсавета) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам выбіраецца, а часам прызначаецца.

Раёны ў Беларусі правіць

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён правіць

Падзел на раёны ў Беларусі застаўся ад распаду СССР. Раён з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай вобласці.

На 1 студзеня 2000 года ў Беларусі налічвалася 118 раёнаў.

Гарадскі раён правіць

У буйных гарадах уводзіцца адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны. Кожны раён мае сваё раённае самакіраванне. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і горад Бабруйск.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Мінска быў уведзены ў 1938 годзе і на цяперашні момант налічваецца 9 адміністрацыйных раёнаў горада.

На 1 студзеня 2004 года ў Беларусі налічвалася 24 гарадскія раёны.[1]

Дадатковыя звесткі правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). Старонка 724