Глускі раён
Глускі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Глуск. Раён падзелены на 8 сельскіх саветаў.
Глускі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Глуск | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 30 ліпеня 1966 |
||||
Дата скасавання | 25 снежня 1962 | ||||
Кіраўнік | Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха[1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 84,57 %, руская 13,86 % Размаўляюць дома: беларуская 66,16 %, руская 29,53 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
16 457 чал.[2] (15-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 12,32 чал./км² (18-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,82 %, рускія — 3,79 %, іншыя — 1,39 %[2] |
||||
Плошча |
1 335,44[3] (10-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
149 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Геаграфічнае становішчаПравіць
Знаходзіцца на паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Акцябрскім раёнам Гомельскай вобласці, Любанскім і Старадарожскім раёнамі Мінскай вобласці, Бабруйскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Пціч з прытокамі Зарудзеча, Ліса, Бежыца і Даколька з Альніцай і Цюрынкай. Найбольшыя азёры — Выгада, Дзікае і Баравое.
ГісторыяПравіць
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак) Глуск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Азямлянскі, Бярозаўскі, Гарадоцкі, Гацкі, Германа-Слабадскі, Глускі 1-ы, Глускі 2-і, Дакольскі, Жалвінецкі, Загальскі, Карпілаўскі, Каткаўскі, Клятнянскі, Ляскавіцкі, Макавіцкі, Парэцкі, Сіманавіцкі, Слаўкавіцкі, Чыкілёўскі. У пачатку 1925 года Глускі 1-ы і Глускі 2-і сельсаветы аб’яднаны ў Глускі сельсавет, які скасаваны 21 жніўня 1925 года. 24 верасня 1926 года ўтвораны Перакальскі нацыянальны латышскі сельсавет і Хваставіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у складзе БССР. У верасні 1936 года Чыкілёўскі сельсавет перайменаваны ў Казловіцкі. 12 лютага 1935 года Германа-Слабадскі сельсавет перададзены Капаткевіцкаму раёну, 5 красавіка 1936 года — Загальскі сельсавет Любанскаму раёну. У 1938 годзе Карпілаўскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 20 лютага 1938 года раён Палескай вобласці. 21 лістапада 1938 года Акцябрскі сельсавет разбуйнены на Акцябрскі і Новадуброўскі сельсаветы, адначасова скасаваны Перакальскі нацыянальны латышскі сельсавет. 28 чэрвеня 1939 года Азямлянскі, Акцябрскі, Гацкі, Ляскавіцкі, Новадуброўскі, парэцкі сельсаветы перададзены ў склад утворанага Акцябрскага раёна. З 20 верасня 1944 года раён Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Дакольскі і Жалвінецкі сельсаветы. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны Гарадоцкі, Макавіцкі, Сіманавіцкі сельсаветы, утвораны Завалочыцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Глуск, Бярозаўскі, Завалочыцкі, Казловіцкі, Каткаўскі, Клятнянскі, Слаўкавіцкі, Хваставіцкі сельсаветы перададзены Бабруйскаму раёну. 30 ліпеня 1966 года раён адноўлены, уключаў гарадскі пасёлак Глуск, Барысаўшчынскі, Бярозаўскі, Завалочыцкі, Казловіцкі, Каткаўскі, Клятнянскі, Слаўкавіцкі, Хваставіцкі сельсаветы. 15 студзеня 1971 года ўтвораны Кіраўскі сельсавет. 6 красавіка 1973 года Барысаўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Калаціцкі. 23 снежня 2009 года скасаваны Кіраўскі сельсавет.
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва раёна складае 16,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 7,4 тыс. чал. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.
ЭканомікаПравіць
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць аўтадарогі Слуцк — Бабруйск, Бабруйск — Глуск — Любань, Глуск — Акцябрскі.
Вядомыя асобыПравіць
- Альгерд Абуховіч (1840, Калацічы — 1898) — беларускі паэт, перакладчык.
- Кірыл Конанавіч Герман (1913—1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1975).
- Яўхім Кіпель (1896, в. Байлюкі — 1969) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Яўген Лугін (1935, в. Барбарова — 2006) — кіраўнік Беларускай сялянскай партыі, адзін са стваральнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» і Партыі БНФ.[5]
Зноскі
- ↑ http://glusk.gov.by/vlast/executive-power/itemlist/category/111-raiispolkom
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Вянок Памяці. Яўген Лугін (svaboda.org)
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
СпасылкіПравіць
- Глускі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 1 студзеня 2011. (руск.)
- Глускі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму(недаступная спасылка) (руск.)
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутыя мясціны на партале globustut.by