Бабруйская вобласць
вобласць у БССР у 1944—1954 гадах
Бабру́йская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1944—1954 гг. Утворана 20 верасня 1944 г. з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей. Цэнтр — горад Бабруйск. Плошча 19 700 км², насельніцтва 654 900 чалавек (1953 год). Абласная газета «Савецкая Радзіма».
Бабруйская вобласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабруйск |
Дата ўтварэння | 20.09.1944 |
Дата скасавання | 8 студзеня 1954 |
Насельніцтва |
|
Плошча | 8,4 тыс. |
Гісторыя
правіцьУключала 14 раёнаў:
- Акцябрскі (цэнтр — вёска Карпілаўка),
- Асіповіцкі,
- Бабруйскі,
- Глускі,
- Грэскі,
- Капыльскі,
- Кіраўскі,
- Клічаўскі,
- Любанскі,
- Парыцкі,
- Слуцкі,
- Старадарожскі,
- Старобінскі,
- Чырвонаслабодскі.
Таксама ў вобласці было 4 гарады (Асіповічы, Бабруйск, Слуцк, Старыя Дарогі), 8 гарадскіх пасёлкаў (Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старобін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада), 4 рабочыя пасёлкі (Глуша, Градзянка, Ялізава, Ясень).
8 студзеня 1954 года скасавана: Акцябрскі і Парыцкі раёны перададзеныя ў Гомельскую вобласць, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі раёны — у Магілёўскую, астатнія — у Мінскую вобласць.
Літаратура
правіць- Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. — Мінск: Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — С. 110. — 160 с. — ISBN 985-11-0376-4