Клічаў

горад у Беларусі

Клі́чаў[3] (афіц. транс.: Kličaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клічаўскага раёна, на р. Ольса. За 91 км ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Несета на лініі Магілёў—Асіповічы. Насельніцтва 7 457 чал. (2017)[4].

Горад
Клічаў
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
154 м[1]
Насельніцтва
  • 7 319 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2236
Паштовы індэкс
213900
Аўтамабільны код
6
СААТА
7230501000
Клічаў на карце Беларусі ±
Клічаў (Беларусь)
Клічаў
Клічаў (Магілёўская вобласць)
Клічаў

Гісторыя

правіць

Вядомы з 1592 года як вёска Клі́чава Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1901 годзе заснаваны Клічаўскі шклозавод. З 1924 года мястэчка, цэнтр Клічаўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. Акупіраваны немцамі 5 ліпеня 1941 года. Вызвалены партызанамі ў сакавіку 1942 года, створана Клічаўская партызанская зона. Побач з Клічавам быў першы ў Беларусі партызанскі аэрадром. З 1944 года Клічаў у Бабруйскай, з 1954 года ў Магілёўскай вобласці. У 1962—1965 гадах уваходзіў у Кіраўскі раён. З 2000 года горад.

Насельніцтва

правіць

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Ольса».

Культура

правіць

Клічаўскі краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. а б в Беларусь 1995.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць