Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне, а таксама каардынацыю дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у гэтай галіне.
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Белстат | |
![]() Геральдычны знак — эмблема Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Рэспубліка Беларусь |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 26 жніўня 2008 |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220034, Мінск, Партызанскі пр-т, д. 12 |
Старшыня | Іна Мядзведзева |
Сайт | belstat.gov.by |
Белстат падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
З 25 мая 2004 года пасаду старшыні камітэта займае Іна Мядзведзева.
ГісторыяПравіць
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 жніўня 1987 № 1652-1 Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне БССР пераўтворана ў саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па статыстыцы. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 18 ліпеня 1990 г. Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы перайменаваны ў Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы i аналiзу, у 1991 — у Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1994 г Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу ператвораны ў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
СтруктураПравіць
Сістэму Белстата складаюць:
- Цэнтральны апарат Белстата:
- Галоўнае ўпраўленне каардынацыі і развіцця статыстычнай сістэмы
- Галоўнае ўпраўленне комплексных інфармацыйна-аналітычных работ
- Галоўнае ўпраўленне нацыянальных рахункаў
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі прадпрыемстваў
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі інвестыцый і будаўніцтва
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі знешняга гандлю
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі цэн
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі фінансаў
- Галоўнае ўпраўленне статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю
- Аддзел статыстыкі транспарту і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
- Упраўленне дэмаграфічнай статыстыкі
- Упраўленне статыстыкі працы
- Упраўленне статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў хатніх гаспадарак
- Упраўленне статыстычных класіфікацый
- Упраўленне статыстычнага рэгістра
- Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі
- Галоўнае ўпраўленне развіцця інфармацыйных сістэм
- Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай працы
- Упраўленне кантролю і справаводства
- Упраўленне бухгалтарскага ўліку і кантролю
- Юрыдычнае упраўленне
- Упраўленне па рабоце з персаналам
- Упраўленні Белстата па абласцях і горадзе Мінску;
- Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Белстату:
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
ЗадачыПравіць
Асноўнымі задачамі Белстата з’яўляюцца:
- фармаванне навукова абгрунтаванай афіцыйнай статыстычнай метадалогіі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі;
- ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
- задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.