Прэзідэнт Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
| |
Пасаду займае Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (дэ-факта, з 23 верасня 2020 пад сумневам) з 20 ліпеня 1994 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Мінск, Карла Маркса д. 38 |
Прызначаецца | па выніках прамых выбараў |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў |
Пасада з’явілася | 10 ліпеня 1994 |
Першы на пасадзе | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Сайт | president.gov.by |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала жыве ў Рэспубліцы Беларусь не меней 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі.
Дэ-факта Прэзідэнтам Беларусі застаецца Аляксандр Лукашэнка (з 1994), які 23 верасня 2020 года на тайнай інаўгурацыі абвясціў сябе Прэзідэнтам. Праз пратэсты пасля выбараў 2020 года і пачатак палітычнага крызісу яго легітымнасць застаецца нявызначанай.
Гісторыя
Першыя выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 10 ліпеня 1994 года, у іх удзельнічалі 6 кандыдатаў. У першым туры тройка лідараў набрала: Аляксандр Лукашэнка — 44,82 %, Вячаслаў Кебіч — 17,32 %, Зянон Пазняк — 12,82 %. У другім туры з вынікам каля 80 адсоткаў перамог Аляксандр Лукашэнка.
24 лістапада 1996 года ў Беларусі быў праведзены рэферэндум на які былі вынесеныя папраўкі якія пашыраюць паўнамоцтвы выканаўчай улады і прэзідэнта і некаторыя іншыя пытанні. За прыняцце паправак, паводле Выбаркама, выказалася 70,45 % выбаршчыкаў.
9 верасня 2001 адбыліся чарговыя выбары прэзідэнта, пераможцам абвешчаны Лукашэнка, паводле Выбаркама, ён атрымаў 75,62 % галасоў.
17 кастрычніка 2004 быў праведзены рэферэндум пра занясенне паправак у Канстытуцыю, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Паводле Выбаркама, 77,3 % выбаршчыкаў падтрымалі гэтыя змены. Змены ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія вынялі абмежаванні ў два тэрміны былі ўхваленыя Саветам Рэспублікі толькі 5 кастрычніка 2006 года[1]. Такім чынам, на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, дзе не было абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў і Закон аб Прэзідэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў. Аднак, паводле артыкула 137 Канстытуцыі ў выпадку супярэчнасцяў, яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.
19 сакавіка 2006 года праведзены чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле Выбаркама, перамог на іх Аляксандр Лукашэнка.
19 снежня 2010 года адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У іх прынялі ўдзел дзесяць кандыдатаў — найбольшая колькасць у гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Паводле Выбаркама, перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта
Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта вызначаюцца Канстытуцыяй Беларусі:
Артыкул 81:
- Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш за два тэрміны.
- Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта высоўваюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не меней 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.
- Выбары Прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяца да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта.
- Калі пасада Прэзідэнта апынулася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён і не пазней чым праз 70 дзён са дня адкрыцця вакансіі.
Артыкул 82:
- Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш паловы грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў.
- Прэзідэнт лічыцца абраным, калі за яго прагаласавала больш паловы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
- Калі ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасавання па двух кандыдатам, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Абраным лічыцца кандыдат у Прэзідэнты, які атрымаў пры паўторным галасаванні больш паловы галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Парадак правядзення выбараў Прэзідэнта вызначаецца законам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 84:
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:
- прызначае рэспубліканскія рэферэндумы;
- прызначае чарговыя і пазачарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і мясцовыя прадстаўнічыя органы;
- распускае палаты ў выпадках і ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй;
- прызначае шэсць членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў;
- стварае, касуе і рэарганізуе Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншыя органы дзяржаўнага кіравання, а таксама кансультацыйна-дарадчыя і іншыя органы пры Прэзідэнце;
- са згоды Палаты прадстаўнікоў прызначае на пасаду Прэм’ер-міністра;
- вызначае структуру Ураду Рэспублікі Беларусь, прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады намеснікаў Прэм’ер-міністра, міністраў і іншых членаў Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Ураду або яго членаў;
- са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага Суда, Старшыні Вярхоўнага Суда, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда з ліку суддзяў гэтых судоў;
- са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду суддзяў Вярхоўнага Суду, суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суду, Старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка;
- прызначае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда, іншых суддзяў Рэспублікі Беларусь;
- вызваляе ад пасады Старшыню і суддзяў Канстытуцыйнага Суда, Старшыню і суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшыню і суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыню і членаў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыню і членаў Праўлення Нацыянальнага банка па падставах, прадугледжаным законам, з апавяшчэннем Савета Рэспублікі;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю;
- звяртаецца з пасланнямі да народа Рэспублікі Беларусь пра становішча ў дзяржаве і аб асноўных кірунках унутранай і вонкавай палітыкі;
- звяртаецца са штогадовымі пасланнямі да Парламента, якія заслухоўваюцца без абмеркавання на пасяджэннях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі; мае права ўдзельнічаць у працы Парламента і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленнем;
- мае права быць старшынёй на пасяджэннях Ураду Рэспублікі Беларусь;
- прызначае кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і вызначае іх статут; прызначае прадстаўнікоў Прэзідэнта ў Парламенце і іншых службовых асоб, пасады якіх вызначаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй;
- вырашае пытанні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, яго спыненні і прадастаўленні прытулку;
- усталёўвае дзяржаўныя святы і святочныя дні, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні;
- ажыццяўляе памілаванне асуджаных;
- вядзе перамовы і падпісвае міжнародныя дамовы, прызначае і адклікае дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;
- прымае давяральныя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;
- у выпадку стыхійнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам альбо пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становішча з занясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі;
- у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласці правядзенне страйку або прыпыніць яго, але не болей чым на трохмесячны тэрмін;
- падпісвае законы; мае права ў парадку, усталяваным Канстытуцыяй, вярнуць закон або асобныя яго палажэнні са сваімі пярэчаннямі ў Палату прадстаўнікоў;
- мае права адмяняць акты Ураду;
- непасрэдна або праз створаныя ім органы ажыццяўляе кантроль за захаваннем заканадаўства мясцовымі органамі кіравання і самакіравання; мае права прыпыняць рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў і адмяняць рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасці іх заканадаўству;
- фармуе і ўзначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі;
- з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных сіл;
- уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб’яўляе поўную або частковую мабілізацыю з занясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на сцвярджэнне Савета Рэспублікі;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі.
Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі
- http://president.gov.by/by/ — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь