Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

Вярхо́ўны Суд Рэспу́блікі Белару́сь — узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з’яўляецца найвышэйшым судовым органам, які ажыццяўляе правасуддзе па грамадзянскіх, крымінальных справах, справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, эканамічных справах, ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю судоў агульнай юрысдыкцыі, рэалізуе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
Геральдычная эмблема Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Від Вярхоўны суд
Інстанцыя Суд вышэйшай інстанцыі
Юрысдыкцыя Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Дата заснавання 25 жніўня 1991
Мовы справаводства беларуская, руская
Кіраўніцтва
Старшыня Валянцін Сукала
Уступіў на пасаду студзень 1997
Зала пасяджэнняў
Будынак Вярхоўнага Суда
Месцазнаходжанне 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Арлоўская, 76
Сайт
court.gov.by
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь складаецца з:

  • Старшыні суда;
  • першага намесніка Старшыні;
  • намеснікаў Старшыні;
  • суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

і дзейнічае ў складзе:

  • судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • судовай калегіі па эканамічных справах;
  • судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Апарат

правіць

На 2020 год апарат Вярхоўнага суда Беларусі ўключаў:

  • Галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці, што мела ў сваім складзе — 1) Упраўленне арганізацыі дзейнасці судоў і працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, 2) Упраўленне забеспячэння дзейнасці судовых калегій, 3) Службу справаводства і дакументаабароту, 4) Аддзел арганізацыйнай і аналітычнай працы;
  • Галоўнае ўпраўленне інвестыцый, дзяржаўных закупак і працы з маёмасцю, што мела ў сваім складзе — 1) Сектар інвестыцый, 2) Аддзел дзяржаўных закупак, 3) Аддзяленне эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • Упраўленне абагульнення судовай практыкі, што ўключала — 1) Аддзел па грамадзянскіх, эканамічных справах і справах інтэлектуальнай уласнасці, 2) Аддзел па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • Упраўленне арганізацыі судовага нагляду, што ўлучала — 1) Аддзел разгляду скаргаў па грамадзянскіх і эканамічных справах, 2) Аддзел разгляду скаргаў па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, 3) Аддзел прыёму і працы з нагляднымі скаргамі;
  • Упраўленне заканадаўства;
  • Упраўленне інфарматызацыі і інфармацыйнай бяспекі;
  • Упраўленне кадраў і дзяржаўнай службы;
  • Упраўленне фінансава-эканамічнага планавання, уліку і кантролю;
  • Аддел міжнародна-прававой дзейнасці;
  • Аддзел рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці;
  • Сектар абароны дзяржаўных сакрэтаў;
  • Сектар інфармацыі і сувязяў са СМІ;
  • Сакратарыят Пленума і Прэзідыума;
  • Дарадцы і памагаты старшыні[1].

Кампетэнцыя

правіць
  1. Разглядае справы ў касацыйным парадку, у парадку нагляду і па наноў адкрыўшыхся абставінах і ў якасці суда першай інстанцыі ў выпадках, прадугледжаных законамі Рэспублікі Беларусь.
  2. Вывучае і абагульняе судовую практыку, аналізуе судовую статыстыку і дае тлумачэнні па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўзнікаюць пры разглядзе судовых спраў; ажыццяўляе кантроль за выкананнем судамі Рэспублікі Беларусь тлумачэнняў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
  3. Уносіць прапановы ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў.
  4. Аказвае дапамогу суддзям па прымяненні заканадаўства; вырашае ў межах сваіх паўнамоцтваў пытанні, якія вынікаюць з міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
  5. Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы.

Пленум Вярхоўнага Суда

правіць

У склад Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь уваходзяць:

  • Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • намеснікі Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • старшыні абласных (Мінскага гарадскога) судоў,
  • старшыні эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Пленум ажыццяўляе наступныя дзеянні:

  1. Разглядае матэрыялы абагульнення судовай практыкі і судовай статыстыкі і дае судам тлумачэнні па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўзнікаюць пры разглядзе судовых спраў.
  2. Разглядае заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, прадстаўлення Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб неадпаведнасці тлумачэнняў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законам Рэспублікі Беларусь.
  3. Разглядае пытанні аб унясенні прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства.
  4. Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы.

Прэзідыум Вярхоўнага Суда

правіць

Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь утвараецца ў складзе:

  • Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • першага намесніка Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • намеснікаў старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
  • суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,

у колькасці, устаноўленай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Персанальны склад Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Прэзідыум Вярхоўнага Суда:

1. разглядае:

  • судовыя справы ў парадку нагляду і па наноў адкрыўшыхся абставінах;
  • матэрыялы вывучэння і абагульнення судовай практыкі і судовай статыстыкі;
  • пытанні арганізацыі работы судовых калегій і апарата Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

2. Аказвае дапамогу судам у правільным ужыванні заканадаўчых актаў.

3. Заслухоўвае аб судовай практыцы па прымяненню заканадаўства старшыняў:

  • абласных судоў;
  • Мінскага гарадскога суда;
  • раённых (гарадскіх) судоў.

4. Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы.

Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда

правіць

Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь камплектуюцца з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і зацвярджаюцца Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі судовай калегіі аднаасобна разглядаюць у межах сваіх паўнамоцтваў справы ў якасці суда першай інстанцыі і калегіяльна — у касацыйным парадку, у парадку нагляду і па наноў адкрыўшыхся абставінах, вывучаюць і абагульняюць судовую практыку, аналізуюць судовую статыстыку і ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы.

Судовая калегія Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па эканамічных справах з’явілася ў сувязі з уступленнем у моц Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 № 529, калі з 1 студзеня 2014 скасоўваўся Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь, большасць супрацоўнікаў гэтай установы вайшла ў склад Калегіі, адначасова страчвала свае паўнамоцтвы і скасоўвалася пасада Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

правіць

25 жніўня 1991 года Беларусь здабыла незалежнасць, у выніку чаго Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь стаў узначальваць самастойную судовую ўладу. 23 красавіка 1992 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Канцэпцыю судова-прававой рэформы. У студзені 1995 года ўхвалілі Закон «Аб судовым ладзе і стасусе суддзяў». 5 снежня 1997 года адбыўся 1-ы З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь, які зацвердзіў Кодэкс гонару суддзі. Адначасна ўхвалілі рашэнне аб стварэнні Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, працаўнікоў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 23 снежня 1999 года Пленум Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову «Аб павышэнні культуры судовай дзейнасці і паляпшэнні арганізацыі судовых працэсаў». У 2000 годзе ў Вярхоўным судзе Беларусі ўтварылі патэнтавую калегію. 1 ліпеня 1999 года набыў моц Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які замацаваў даступнасць звароту ў суд. 21 лютага 2002 года прайшоў 2-і З’езд суддзяў Беларусі, які заклікаў прыняць Закон «Аб выканаўчым дзеянні». У сакавіку 2005 года ўступіў у сілу Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўвёў апеляцыйны перагляд Пастаноў гаспадарчых судоў, што не ўступілі ў сілу. 13 студзеня 2007 года набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і стасусе суддзяў, які вызначыў задачы і паўнамоцтвы ўсіх судоў краіны. 1 сакавіка 2007 года ўступілі ў сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўключылі прэзумпцыю невінаватасці. 25 сакавіка 2008 года адбылася рэспубліканская нарада суддзяў [2].

10 кастрычніка 2011 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 454, якім зацвердзіў Пасланне аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь. Пасланне прадугледжвала індывідуалізаванне крымінальнай адказнасці і распаўсюд пастаноў судоў праз СМІ. 29 лістапада 2013 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога з 1 студзеня 2014 года гаспадарчыя суды ўключылі ў сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі на чале з Вярхоўным судом. У выніку Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь пераўтварылі ў Калегію эканамічных спраў Вярхоўнага суда. Адначасова судовых выканаўцаў вывелі са складу судоў і ўтварылі Службу прымусовага выканання судовых рашэнняў у складзе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 20 снежня 2013 года Пленум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў Пастанову «Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і аб распаўсюджванні інфармацыі аб дзейнасці судоў». 1 ліпеня 2014 года скасавалі Беларускі ваенны суд, міжгарнізонныя ваенныя суды і Ваенную калегію Вярхоўнага суда Беларусі. Іх паўнамоцтвамі надзялілі абласныя і раённыя суды. Адначасна ўтварылі Вярхоўную кваліфікацыйную калегію суддзяў пры Вярхоўным судзе Беларусі. Таксама забеспячэнне судоў усклалі на апарат Вярхоўнага суда замест Міністэрства юстыцыі Беларусі. 4 верасня 2014 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 438, якім заснаваў сцяг, эмблему і знак узнагароды Вярхоўнага суда. 24 студзеня 2017 года набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб судовым ладзе, паводле якіх пашырылі паўнамоцтвы Рэспубліканскага савета суддзяў і стварылі Рэспубліканскую канферэнцыю суддзяў[2]. 31 жніўня 2020 года ў Вярхоўны судзе Беларусі ўвялі аўдыёвідэафіксацыю судовых працэсаў[3].

Старшыні Вярхоўнага Суда

правіць

Крыніцы

правіць
  1. "Структура". Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. 2020. Архівавана з арыгінала 12 верасня 2021. Праверана 8 верасня 2020.
  2. а б "Гісторыя". Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. 2020. Архівавана з арыгінала 22 верасня 2021. Праверана 7 верасня 2020.
  3. "У Вярхоўным і абласных судах завершаная лічбавізацыя правасуддзя — Сукала". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 31 жніўня 2020. Праверана 7 верасня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць