Прэзумпцыя невінаватасці

Прэзумпцыя невінаватасці ў крымінальным праве — палажэнне, паводле якога абвінавачаны лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана ўстаноўленым законам парадкам. Прэзумпцыя невінаватасці — адна з найважнейшых дэмакратычных прыкмет крымінальнага працэсу, забяспечвае ахову правоў асобы, выключае неабгрунтаванае абвінавачанне і асуджэнне. Можа быць абвергнута толькі шляхам даказвання ўстаноўленымі працэсуальным законам сродкамі і выключна пры наяўнасці дастатковых судовых доказаў  (руск.), якія адносяцца да справы і дапускаюцца заканадаўствам. Абавязак даказвання ўскладаецца на органы абвінавачання.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць