Абавязак даказваць

Абавя́зак дака́зваць (лац.: onus probandi) у судаводстве — патрабаванне да удзельнікаў працэсу даказаць і абгрунтаваць наяўнасць тых ці іншых акалічнасцяў, істотных для вырашэння справы.

Крымінальны працэс правіць

У крымінальным працэсе, напрыклад, на Беларусі ляжыць на дзяржаўных органах і службовых асобах, якія абвінавачваюць асобу ў злачынстве. Суд, пракурор, следчы і асоба, якая праводзіць дазнанне, абавязаны выявіць акалічнасці, што выкрываюць ці апраўдваюць абвінавачанага, а таксама абцяжваюць ці змякчаюць яго віну. Яны не маюць права перакладваць абавязак даказваць на абвінавачанага (падсуднага), і ён не павінен даказваць сваю невінаватасць.

Цывільны працэс правіць

У цывільным працэсе кожны бок павінен даказаць акалічнасці, на якія ён спасылаецца як на падставу сваіх патрабаванняў і пярэчанняў. Напрыклад, ісцец абавязаны даказаць і абгрунтаваць факты, якія складаюць падставу іску. Адказчык абавязаны даказаць факты, якія пацвярджаюць яго пярэчанні супраць іску. Характэрная рыса судовага даказвання ў цывільным працэсе — тое, што не толькі бакі і іншыя асобы, якія удзельнічаюць у справе, абавязаны прадстаўляць доказы ў пацвярджэнне сваіх патрабаванняў і пярэчанняў, але і суд з мэтай высвятлення аб’ектыўнай ісціны і вынясення правасуднага рашэння ў неабходных выпадках павінен збіраць доказы па сваёй ініцыятыве.

Літаратура правіць