Злачынства
Злачы́нства у самым агульным разуменні — гэта правапарушэнне, здзяйсненне якога цягне ўжыванне да асобы мер крымінальнай адказнасці. Злачынствы могуць вылучацца з агульнай масы правапарушэнняў па фармальнай прыкмеце (усталяванне за іх крымінальнага пакарання, забарона крымінальным законам), а таксама па матэрыяльнай прыкмеце (высокая ступень небяспекі іх для грамадства, істотнасць прычыняльных імі парушэнняў правапарадку). Да злачынстваў адносяцца забойства, крадзеж, махлярства, хатні гвалт і інш.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Morrison_killing_Warren.jpg/220px-Morrison_killing_Warren.jpg)