Правапарушэнне — у шырокім сэнсе гэтым тэрмінам пазначаюць любое антыграмадскае дзеянне, якое наносіць шкоду грамадству і караецца ў адпаведнасці з законам. Правапарушэнні падзяляюцца на цывільныя (нанясенне шкоды асобе, маёмасці грамадзяніна або арганізацыі, распаўсюджванне звестак, што ганьбяць гонар і годнасць грамадзяніна ці арганізацыі, і да т.п.), адміністрацыйныя (дробнае хуліганства, парушэнні правіл дарожнага руху і інш.), дысцыплінарныя правіннасці (прагул, спазненне на працу і інш.). Найбольш небяспечным відам правапарушэння з'яўляецца злачынства. За правапарушэнні законам прадугледжана адпаведная цывільная, адміністрацыйная, дысцыплінарная, крымінальная адказнасць.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7