Табу
Табу — забарона, прынятая ў грамадстве (пад страхам пакарання), накладваецца на якія-небудзь дзеянні або словы членаў гэтай супольнасці. Табу часта з’яўляюцца падставай для прыняцця розных законаў, маральных прынцыпаў і г.д. Свайго развіцця табу дасягнула ў Палінезіі, дзе табуіраваліся многія жывёлы, людзі, выказванні, учынкі.
Табу беларусаўПравіць
На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых[1]. У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Не тут кажучы», «Не раўнуючы»[2]. Яшчэ цікавае табу на дзеянні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесці чорт[3].
- Нельга кідаць стоптаныя лапці (атопкі) абы куды, трэба класці на дах.
- Нельга спаць перад захадам сонца: захварэеш ліхаманкай
- Нельга класці нож лязом дагары: будзе непрыемнасць (захавалася да сённяшняга часу)
- Нельга ісці па саломінках, што ляжаць крыж на крыж: можа забалець нага.
Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староннім людзям (каб не сурочылі). Да сённяшняга дня захавалася табу на бусла.
Зноскі
- ↑ Пережитки..., 1895, с. 56
- ↑ Пережитки..., 1895, с. 174
- ↑ Пережитки..., 1895, с. 176
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Богданович А. Е. Пережитки древняго миросозерцания у белоруссов (руск.). — Гродна, 1895.
- Чалавек і грамадства. — Энцыклапедычны даведнік, Мн., 1998, «Беларуская энцыклапедыя», С.199