Страх[1], таксама больш моцны страх завецца Жах[2] (не блытаць з Жуда, Жудасць) — унутраны стан, абумоўлены пагражальным рэальным ці меркаваным бедствам. З пункту гледжання псіхалогіі лічыцца адмоўна афарбаваным эмацыйным працэсам.

Дзіця ў стане страху

Страх ў псіхалогіі правіць

З пункту гледжання псіхалогіі страх з’яўляецца эмацыйным працэсам. У тэорыі дыферэнцыяльных эмоцый К. Ізарда страх аднесены да базавых эмоцый, гэта значыць з’яўляецца прыроджаным эмацыйным працэсам, з генетычна зададзеным фізіялагічным кампанентам, строга вызначанай мімічнай праявай і канкрэтным суб’ектыўным перажываннем. Прычынамі страху лічаць рэальную або ўяўную небяспеку. Страх мабілізуе арганізм для рэалізацыі пазбягальных паводзін, збягання.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002, — С. 199.

Літаратура правіць