Хуліганства
Хуліганства — грубае парушэнне грамадскага парадку, адкрытае выказванне непавагі да нормаў грамадства. У заходніх краінах тэрмін «хуліганства», як правіла, ужываецца ў адносінах да хуліганаў-балельшчыкаў, у той час як у краінах былога СССР пад хуліганствам разумеецца злачынства або правапарушэнне. Пакаранне за хуліганства прадугледжана ў крымінальных кодэксах шэрагу краін, у прыватнасці Беларусі (Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь: Раздзел ХІ, Глава 30, арт. 339).
Этымалогія тэрміна
правіцьТэрмін хуліганства ўжываецца ў рапартах паліцыі Лондана ўжо з 1898 года.
Паводле СІС хуліганства паходзіць ад прозвішча злачынцаў Hooligan[1], якія жылі ў Лондане ў 18 стагоддзі.
Літаратура
правіць- Уголовный Кодекс Республики Беларусь, Мн., "Амалфея", 2009, С.235
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.621