25 жніўня
25 жніўня — дзвесце трыццаць сёмы (дзвесце трыццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 325: Нікейскі сабор устанавіў правілы вылічэння Пасхі ў хрысціян.
- 450: Маркіян становіцца усходне-рымскім імператарам.
- 1609: Галілеа Галілей у Венецыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.
- 1825: Пачалося паўстанне за незалежнасць Уругвая ад Бразіліі.
- 1865: Паблізу паселішча Шэргоці (цяпер Шэргаці у Індыі) на зямлю ўпаў метэарыт масай каля 6 кг.
- 1944: Вызваленне Парыжа, капітуляцыя нямецкіх акупацыйных сіл, урад Вішы ўцёк у горад Зігмарынген у Германіі.
- 1989: Касмічны апарат «Вояджэр-2» наблізіўся да Нептуна.
- 1990: Вярхоўны Савет Абхазіі абвясціў незалежнасць Абхазіі ад Грузіі.
- 1991: Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.
Нарадзіліся
правіць- 1530: Іван IV, цар рускі
- 1724: Джордж Стабс, англійскі мастак
- 1744: Іаган Готфрыд Гердэр, нямецкі філосаф
- 1767: Луі Антуан Сен-Жуст, дзеяч Вялікай Французскай Рэвалюцыі
- 1780: Ігнат Анацэвіч, гісторык і педагог, прафесар Віленскага ўніверсітэта (пам. 18.2.1845)
- 1793: Марцін Генрых Ратке, нямецкі анатам і эмбрыёлаг
- 1836: Фрэнсіс Брэт Гарт, амерыканскі пісьменнік
- 1837: Якаб Марыс, нідэрландскі мастак
- 1841: Эміль Тэадор Кохер, швейцарскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909)
- 1900: Ханс Адольф Крэбс, нямецка-англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1953)
- 1912: Эрых Хонекер, кіраўнік ГДР
- 1926: Васіль Праскураў, беларускі пісьменнік (пам. 22.5.1987)
- 1930: Шон Конеры, шатландскі акцёр (пам. 31.10.2020)
- 1932: Пятрусь Макаль, беларускі пісьменнік і паэт (пам. 1997)
- 1938: Генадзь Грак, беларускі мастак-графік
- 1949: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса
- 1953: Уладзімір Арлоў, беларускі пісьменнік
- 1958: Цім Бёртан, амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст
- 1964: Максім Львовіч Канцэвіч, французскі матэматык
- 1970: Клаўдзія Шыфер, нямецкая топ-мадэль
- 1976: Аляксандр Скарсгард, шведскі акцёр
Памерлі
правіць- 79: Пліній Старэйшы, рымскі філосаф
- 383: Грацыян, імператар заходняй часткі Рымскай імперыі
- 1270: Людовік IX, кароль Францыі
- 1648: Іосіф Каласанц, каталіцкі святар, заснавальнік ордэна піяраў (нар. 1557)
- 1680: Сімяон Полацкі, паэт і асветнік, рэлігійны дзеяч, іераманах ордэна базыльян (нар. 1629)
- 1688: Генры Морган, англійскі пірат
- 1699: Крысціян V, кароль Даніі
- 1774: Нікола Іамелі, італьянскі кампазітар (нар. 10.9.1714)
- 1822: Уільям Гершэль, нямецкі і брытанскі астраном і музыкант
- 1867: Майкл Фарадэй, брытанскі фізік і хімік
- 1876: Адольф Тыдэманд, нарвежскі мастак
- 1900: Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт і філосаф
- 1908: Анры Бекерэль, французскі фізік
- 1927: Элізабет Аспэ, эстонская пісьменніца
- 1934: Нестар Махно, кіраўнік анархісцкага руху
- 1967: Пол Муні, амерыканскі акцёр
- 1984: Трумэн Капотэ, амерыканскі раманіст і драматург
- 1991: Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. ~1911)
- 2000: Мар'ян Стралюк, беларускі навуковец ў галіне энергетыкі (нар. 6.1.1938)
- 2008: Ёзэф Таль, ізраільскі кампазітар
Святкуюць
правіць- Уругвай: Дзень неазлежнасці