1865
год
1865 год па грыгарыянскім календары.
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1865 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 16 студзеня: Заснавана Лонданскае матэматычнае таварыства.
- 8 сакавіка: Аўстрыйскі біёлаг Грэгар Іаган Мендэль паведаміў аб вынайдзеных ім заканамернасцях спадчыннасці брунскаму Таварыству прыродазнаўцаў.
- 9 красавіка: Пасля крывавых баёў здаўся Рычманд (Віргінія), Грамадзянская вайна ў ЗША завяршылася.
- 26 красавіка: Італьянскі астраном Анібале дэ Гаспарыс адкрыў астэроід (83) Беатрыс.
- 12 мая: У Тамперэ, на паўднёвым захадзе Фінляндыі, заснавана невялікая папяровая фабрыка, у 1871 годзе кампанія была пераназвана ў Nokia Ab.
- 17 мая: У Парыжы 20 дзяржавамі прыняты Першая міжнародная тэлеграфная канвенцыя і Рэгламент тэлеграфнай сувязі.
- 4 ліпеня: Выйшла ў свет першае выданне кнігі Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне».
- 14 ліпеня: Здзейснена першае паспяховае ўзыходжанне на гару Матэргорн у Альпах, пры спуску 4 чалавекі загінулі.
- 26 ліпеня: Ва Уэлінгтане адбылося першае паседжанне парламента Новай Зеландыі.
- 25 жніўня: Паблізу паселішча Шэргоці ў Індыі на зямлю ўпаў метэарыт масай каля 6 кг.
- 28 верасня: Опера Станіслава Манюшкі «Страшны двор» упершыню пастаўлены Вялікім тэатрам у Варшаве.
- 29 кастрычніка: Лорд Джон Расел у другі раз заняў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабытаніі.
- 8 лістапада: У Марыінскім тэатры Санкт-Пецярбурга адбылася прэм’ера оперы «Рагнеда».
- 17 снежня: На каралеўскі прастол Бельгіі ўзышоў Леапольд II.
- 18 снежня: Увайшла ў сілу 13-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая канчаткова забараніла ўсе формы рабства.
Нарадзіліся
правіць- 10 чэрвеня: Фрэдэрык Кук, амерыканскі ўрач, палярны падарожнік
- 23 верасня: Пека Халанен, фінскі мастак (пам. 1.12.1933)
- 1 кастрычніка: Поль Дзюка, французскі кампазітар (пам. 17.5.1935)
- 12 кастрычніка: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 17.6.1940)
- 26 кастрычніка: Бенджамін Гугенхайм, амерыканскі бізнесмен (пам. 15.10.1912)
- 8 снежня: Ян Сібеліус, фінскі кампазітар
- 30 снежня: Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 18.1.1936)
Памерлі
правіць- 15 красавіка: Аўраам Лінкальн, прэзідэнт ЗША.
- 23 жніўня: Фердынанд Георг Вальдмюлер, аўстрыйскі мастак.
- 26 жніўня: Іаган Франц Энке, нямецкі астраном.
- 25 верасня: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч.
- 10 снежня: Леапольд I, кароль Бельгіі.