Страшны двор

опера

Страшны двор — опера ў чатырох актах, напісана кампазітарам Станіславам Манюшкам ў 18611864 гг.

Страшны двор
польск.: Straszny dwór
Прадстаўленне ў Вялікім тэатры Варшавы 22 верасня 1966 года
Прадстаўленне ў Вялікім тэатры Варшавы 22 верасня 1966 года
Кампазітар
Лібрэтыст Jan Chęciński[d]
Мова лібрэта польская
Дзеяў 4
Год стварэння 1861–1864
Першая пастаноўка 28 верасня 1865
Месца першай пастаноўкі Вялікі тэатр
Працягласць
(прыбл.)
2,5 гадзіна
Месца дзеяння Рэч Паспалітая
Час дзеяння XVIII стагоддзе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя напісання

правіць
 
Смілавіцкі маёнтак Манюшак быў прататыпам двара Мечніка

Лібрэта да оперы напісаў Ян Хянцінскі  (укр.) паводле зборніка К. Вайціцкага «Даўнія аповеды і малюнкі». У 1865 г. Твору ўласцівы адначасова рамантычныя і камедыйныя рысы, характэрнае патрыятычнае адценне. Па гэтай прычыне ён быў вельмі папулярны ў польскім грамадстве і забаронены царскімі ўладамі. Опера была напісана пасля здушэння Студзеньскага паўстання, таму яе польская прэм'ера фактычна ператварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю. Сусветная прэм'ера адбылася ў Варшаве 28 верасня 1865 года. Страшны двор лічыцца лепшай операй Манюшкі і лепшым польскім творам XIX стагоддзя[1].

Прататыпам «Страшнага двара» паслужыў Смілавіцкі маёнтак. У дзяцінстве, наведваючы родных у Смілавічах, Манюшка пачуў паданне пра старадаўнія куранты гэтага замка: стагоддзі ніхто не заводзіў той гадзіннік, але раз-пораз ён пачынаў граць. Увасабленнем гэтага падання сталі ў оперы арыі Скалубы і Стэфана (з курантамі)[2].

У оперы выкарыстаныя многія беларускія народныя матывы[2]. Польская музычная крытыка падкрэслівала гэтую сувязь творчасці Манюшкі з беларускімі песнямі[2][3].

Дзеянне адбываецца ў першай палове XVIII стагоддзя. Браты Збігнеў і Стэфан вяртаюцца дадому пасля вайсковай службы. Падчас развітальнай папойкі з сябрамі яны даюць прысягу не жаніцца, каб быць гатовымі ў любы момант аддаць сваё жыццё за радзіму. Аднак іхняя цётка Чэснікава абвяшчае пра свой намер ажаніць братоў.

Аднак Збігнеў і Стэфан распавядаюць пра свой зарок, а таксама пра тое, што збіраюцца наведаць старога прыяцеля свайго бацькі — мечніка з Калінова. Цётка Чэснікава ведае, што мечнік мае двух прыгожых дачок, якія браты абавязкова ўпадабаюць. Аднак яна мае намер ажаніць пляменнікаў зусім з іншымі паненкамі. Чэснікава падманвае братоў, кажучы, што Калінова нібыта заклятае, а сама хутчэй выпраўляецца туды, каб прадставіць Стэфана і Збігнева баязліўцамі.

Калі Стэфан і Збігнеў са сваім служкам Мацеем прыяжджаюць у Калінова, мечнікавы дочкі вырашаюць праверыць, ці праўда тое, што сказала Чэснікава, злякаўшы братоў. Такія самыя намеры маюць малады барыстэр Дамазы, які лічыць братоў сваім супернікам. Дзеля здзяйснення плану ён падключае галоўнага мечнікавага служку Скалубу.

Пастаноўкі

правіць

Твор Манюшкі быў упершыню пастаўлены ў Варшаўскім Вялікім тэатры 28 верасня 1865. Пасля трэцяга паказу быў зняты з афіш царскай цэнзурай. Улады забаранілі оперу, палічыўшы яе занадта небяспечнай — прайшло ўсяго два з паловай гады з часу здушэння Студзеньскага паўстання.

Опера ставілася і ў іншых гарадах: Львоў (1877), Прага (1891), Вена (1892), Базель (1939). У Расійскай імперыі ўпершыню пастаўлена ў 1873 годзе ў Кіеве. У Савецкім Саюзе ставілася ў Маскве (1946), Мінску (1952), Ленінградзе (1953), Львове (1974) і інш.

Беларуская пастаноўка

правіць

Спектакль Беларускага тэатра оперы і балета быў пастаўлены ў 1952 годзе рэжысёрам Ларысай Александроўскай, дырыжор-пастаноўшчык Леў Любімаў. Лібрэта на беларускую мову пераклаў Максім Танк[4]. Мастак-пастаноўшчык — Павел Масленікаў. Хормайстар — Мікалай Прысёлкаў, балетмайстар — Канстанцін Мулер[5].

Дзеючыя асобы і некаторыя выканаўцы

правіць
Персанаж Тэсітура  (руск.) Першы выканаўца,[6]
28 верасня 1865
(Дырыжор: Станіслаў Манюшка)
Выканаўца ў беларускай пастаноўцы
Мечнік барытон Адольф Казярадскі  (польск.) Міхаіл Дзянісаў, Уладзімір Глазаў
Ганна, дачка мечніка і сястра Ядвігі сапрана Браніслава Давядоўска-Клімавічова
(польск.: Bronislawa Dowiadowska-Klimowiczowa)
Тамара Ніжнікава[7], Тамара Пастуніна
Ядвіга, дачка Мечніка і сястра Ганны мецца-сапрана Язэфа Хадавецка-Хесаўна
(польск.: Józefa Chodowiecka-Hessowna)
Лідзія Галушкіна, Раіса Асіпенка
Стэфан, гусар і брат Збігнева тэнар Юліян Добрскі
(польск.: Julian Dobrski)
Мікалай Лазараў, Іван Сайкоў
Збігнеў, гусар і брат Стэфана бас Вільгельм Трошэль  (польск.) Мікалай Ворвулеў, Леанід Бражнік
Часнікова, цётка Стэфана і Збігнева кантральта Ганарата Маераноўская
(польск.: Honorata Majeranowska)
Соф'я Друкер, Галіна Цэпава
Мацей, слуга Чэшнікавай і яе сям'і барытон Ян Кёхлер  (польск.) Мікалай Сярдобаў
Скалуба, галоўны слуга Мечніка бас Юзаф Прахаска
(польск.: Józef Prohaska)
Міхаіл Зюванаў
Пан Дамазы, барыстар тэнар Юзаф Шчапкоўскі
(польск.: Józef Szczepkowski)
Ісідар Балоцін[8][9]
Марта, эканомка мецца-сапрана
Гжэсь барытон
Старуха мецца-сапрана
Хлопец толькі гаворыць

Беларускія пераклады

правіць

На беларускую мову лібрэта перакладалі Максім Танк і Васіль Сёмуха.

Экранізацыя

правіць

У 1936 годзе рэжысёр Леанард Бучкоўскі  (польск.) зняў аднайменны фільм  (польск.)[10].

Зноскі

  1. Holland, Bernard. Opera: Moniuszko's 'Haunted castle' (англ.). New York Times (20 студзеня 2013).
  2. а б в Зміцер Сасноўскі. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ МУЗЫЧНЫХ УПЛЫВАЎ Архівавана 29 лістапада 2016.
  3. Зямкевіч Р. Станіслаў Манюшка і беларусы // Беларускае жыццё. 1920. 19 студз.
  4. Станіслаў Манюшка Архівавана 24 лістапада 2012.
  5. Масленников Павел Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 410. — 737 с.
  6. www.amadeusonline.net Архівавана 16 чэрвеня 2012.
  7. «Першыя „Дарогі…“ — у Беларусі»(недаступная спасылка)
  8. У гэтай партыі І. Балоцін выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955
  9. Болотин Исидор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  10. Straszny dwór (англ.). IMDb (20 студзеня 2013).

Літаратура

правіць
  • The Viking Opera Guide: bearb. von Amanda Holden, Nicholas Kenyon und Stephen Walsh, Viking Press (1993) ISBN 0-670-81292-7
  • The libretto/score of the English version by Dr. George Conrad

Спасылкі

правіць