Ларыса Пампееўна Александроўская

Ларыса Пампееўна Александроўская (2 (15) лютага 1904, Мінск — 23 мая 1980) — беларуская оперная спявачка (сапрана), тэатральны рэжысёр, грамадскі дзеяч[1]. Народная артыстка Беларускай ССР (1938), Народная артыстка СССР (1940)[1].

Ларыса Александроўская
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ларыса Пампееўна Александроўская
Дата нараджэння 2 (15) лютага 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1980(1980-05-23) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна БССР
Бацька Пампей Васільевіч Александроўскі[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Антон Пятровіч Баначыч і Q129241249?
Прафесіі оперная спявачка, тэатральны рэжысёр, рэжысёр, грамадская дзяячка, палітык
Гады актыўнасці 19201960
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў 1904 годзе ў Мінску, у сям’і служачага чыгункі Пампея Васільевіча Александроўскага. Яго бацькам быў праваслаўны свяшчэннік Васіль Андрэевіч Александроўскі. Усе яго сыны атрымалі духоўную адукацыю, але толькі адзін з іх звязаў жыццё з царквой[2].

Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), клас спеваў В. А. Цвяткова[1]; Студыю оперы і балета ў Мінску (1933), вучаніца А. П. Баначыча[1]. З 1933 года — артыстка Беларускага тэатра оперы і балета.

У 1919-24 гадах — удзельніца арганізаванай ёю самадзейнай трупы пры Палітаддзеле Заходняга фронту[1].

 
Партрэт Ларысы Александроўскай. Іван Ахрэмчык, 1943—1963

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Л. Александроўская пакінула Мінск без рэчаў і дакументаў, толькі забраўшы з бальніцы сына. У складзе франтавых канцэртных брыгад дзесяткі разоў выязджала на перадавую[3]. Член КПСС (з 1942). У 1951—1960 гадах адначасова галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета. Абіралася кандыдатам у члены ЦК КПБ (1952, 1954, 1956). Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1946 — старшыня, з 1976 — ганаровы старшыня)[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 3—5-га скліканняў[1].

У апошнія часы падводзіла здароўе. 23 мая 1980 года да яе дадому зазірнула намеснік старшыні Савета Міністраў БССР Ніна Лявонцьеўна Сняжкова. Актрыса, узрадаваная нечаканым прыходам такой госці, была вельмі ўсхваляваная, без канца гаварыла пра сына, які гінуў ад алкаголю. Сняжкова ўгаворвала яе легчы ў бальніцу і выклікала да яе ўрачоў. Калі яны прыехалі, Александроўская ўстала, каб адчыніць дзверы, і звалілася мёртвая[4].

Пахаваная на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

Прафесійнае майстэрства Л. Александроўскай пачало складвацца ў 1920-я. Выступала з 1920 як спявачка ў трупе Глаўпалітпрасвету Заходняга фронту. У 1927 выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, І. Яўнзем, М. Літвіненка-Вольгемут  (руск.))[5]. Першую оперную партыю выканала ў 1928 (Маргарыта ў «Фаўсце» Шарля Гуно). У 1933—1960 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР[1].

Шырокі дыяпазон дазваляў спявачцы выконваць і сапранавыя, і мецца-сапранавыя партыі. Уласцівыя ёй музычнасць, драматычны тэмперамент, глыбокае веданне жыцця абумоўлівалі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне створаных ёю вобразаў[1]. Выканальніцкая манера Л. Александроўскай вызначалася пранікнёным лірызмам, своеасаблівасцю вакальна-сцэнічнай трактоўкай роляў. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх. Выступала як канцэртная спявачка, значнае месца ў рэпертуары займалі беларускія народныя песні[1].

У рэжысёрскіх работах развівала рэалістычныя традыцыі тэатра.

Выступала ў шматлікіх замежных краінах (ГДР, НРБ, ПНР, ЧССР, Вялікабрытанія, Францыя, Швецыя і інш.)[1].

Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання: з 1946 года — старшыня, з 1976 года — ганаровы старшыня.

У 1950-1970-я выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.

Оперныя партыі

правіць

Рэжысёрскія работы

правіць

Узнагароды

правіць

Ушанаванне памяці

правіць
  • У 1982 годзе на доме па адрасе вул. Захарава № 27, у якім яна жыла, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. Г. Мурамцаў)[6].
  • З 1987 года праводзіцца Рэспубліканскі конкурс вакалістаў імя Л. Александроўскай.
  • У 1992 годзе ўстаноўлена Прэмія імя Л. Александроўскай у галіне тэатральнага мастацтва.
  • Імем Л. Александроўскай названа музычная школа № 1 у Мінску[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Першая беларуская Кармэн
  3. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. Ей на сцену подсыпали битое стекло, писали на нее анонимки — чего только не было с артисткой Ларисой Александровской
  5. Краткая биография (руск.)
  6. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мінск, 2003;
  • Ладыгина А. Лариса Помпеевна Александровская: Документально-театральный роман. — Мінск, 2002;
  • Лукас, Д. Л. П. Александроўская // Мастацтва Савецкай Беларусі. — Мінск, 1955. С. 279—287;
  • Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002. С. 30-31;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Рузов Г., Л. П. Александровская. — М.;Л., 1950

Спасылкі

правіць