Адкрыць галоўнае меню

Будзьма беларусамі!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» — грамадская кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з'яўляецца Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“». Дзейнічае з 1 кастрычніка 2008 года.[1] дзеля паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанію падтрымліваюць грамадскія ініцыятывы, бізнес, інфармацыйныя агенцтвы, спартовыя клубы, творцы, розныя актыўныя і крэатыўныя людзі, якія падзяляюць агульную мэты «Будзьма беларусамі!». Каардынатарамі кампаніі з'яўляюцца Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Будзьма беларусамі!
Budzma.by
URL: budzma.by
Рэгістрацыя: 1 кастрычніка 2008
Мова(ы): беларуская мова
Цяперашні стан: актыўны

Мэта кампаніі — развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. «Будзьма беларусамі!» дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Для нас галоўнае — павага чалавека да беларускай культуры, а не яго этнічная прыналежнасць.

У межах кампаніі ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дэманструюць, што беларуская культура — сучасная і перспектыўная, а беларуская мова — якасны сродак камунікацыі. Пачынаючы з 2013 года кампанія ідзе пад слоганам «Культура паляпшае жыццё!», дзе паняцце «культура» ўжываецца ў шырокім значэнні: не толькі мастацтва, а найперш сістэма каштоўнасцяў, якімі кіруецца ў сваім жыцці чалавек штодня. Гэта і побыт, і стасункі з блізкімі, і сацыяльная адказнасць, і партнёрства, і шмат іншага.

Сярод самых адметных праектаў кампаніі — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак!»[2], ток-шоў і «Кірмашы праектаў»[3], камунікацыйныя праграмы «Краіна цмокаў»[4] і «Культура паляпшае жыццё»[5], музычны праект «Тузін. Перазагрузка», мультфільм «Будзьма беларусамі»[6], серыя фільмаў-вандровак «Край|BY»[7].

Сайт кампаніі — budzma.by — стаў адметным[Крыніца?] інфармацыйным рэсурсам, унікальнай[Крыніца?] пляцоўкай, дзе можна знайсці не толькі культурніцкія навіны і абвесткі, але і цікавыя[Крыніца?] анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы і шмат іншай карыснай[Крыніца?] інфармацыі.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць