Энцыклапедыя гісторыі Беларусі
Энцыклапе́дыя гісто́рыі Белару́сі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі | |
---|---|
| |
Жанр | энцыклапедыя |
Краіна | Беларусь |
Мова арыгінала | беларускі |
Выдавецтва | БелЭн імя П. Броўкі |
Ілюстратар | Э. Э. Жакевіч |
Даты публікацыі | 1993—2003 |
У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадскія і ваенныя падзеі на Беларусі, а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы апавядаюць пра гістарычных асоб і іх генеалогію. Важнае месца ў выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэм.
Змяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, карт.
Бібліяграфія
правіць- Т. 1. А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Т. 2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
Ацэнкі
правіцьНа вокладцы першых двух тамоў энцыклапедыі змяшчалася выява герба «Пагоня», аднак ад трэцяга тому (1996) яе з вокладкі прыбралі. Беларускі гісторык Г. Сагановіч тлумачыць гэта з’яўленнем палітычнай цэнзуры ў афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі. Тым жа часам, новы намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» Пётр Петрыкаў выступіў з жорсткай крытыкай ранейшага кіраўніцтва энцыклапедыі, Петрыкаў сцвярджаў, што адметнасцю першых тамоў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» быў «ярка выражаны антырусізм, а ў многіх выпадках зацятая русафобія»[1]. Даўшы ў прыклад некаторыя артыкулы, напісаныя супрацоўнікамі Інстытуту гісторыі, П. Петрыкаў абвінаваціў гэтую ўстанову ў ажыццяўленні «татальнай фальсіфікацыі» гісторыі. Дырэктар Інстытуту гісторыі Міхаіл Касцюк[2] і яго намеснік Міхаіл Біч[3] уступілі ў палеміку з Петрыкавым, назвалі яго заяву беспадстаўнай і адзначылі яе палітычны характар.
Пры новых кіраўніках выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» канцэпцыя чарговых тамоў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» на хаду мянялася, нават падрыхтаваныя да друку артыкулы вярталіся для рэдактуры. П. Петрыкаў, напрыклад, паўсюль выкрэсліваў слова «русіфікацыя», не прапускаў крытыкі ў бок Расіі, савецкай улады і г. д. Пасля гэтага ўмяшання ў тэксты многія гісторыкі (у прыватнасці, Валянціна Вяргей, Андрэй Кіштымаў, Уладзімір Конан, Мікола Крывальцэвіч, Генадзь Сагановіч і інш.) адмовіліся ад далейшага супрацоўніцтва з выдавецтвам і забралі адтуль свае артыкулы.[4]
Вынікі рэдактарскай працы ў гэтых тамах энцыклапедыі крытыкуе і беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч[5].
Памылкі
правіцьУ энцыклапедыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання, недакладныя звесткі. У томе шостым, кнізе другой на старонцы 614 зьмешчаны спіс заўважаных недакладнасцяў і памылак друку ў 1—6 тамах энцыклапедыі.
Прыклады памылак:
- Т. 3
- Давыд-Гарадоцкі раён
- «16.7.1974 скасаваны Альгомельскі, Рамельскі, Хорскі сельсаветы» на старонцы 191. Сельсаветы былі скасаваны ў 1954 годзе. Замест Рамельскага сельсавета быў скасаваны Аздаміцкі.
- Івацэвіцкі раён
- «Бялявіцкі, Бусяжскі…» на старонцы 467. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання, памылка ў назве, слушная назва — Бялавіцкі.
- «Доўгаўскі, Даманаўскі…» на старонцы 468. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
- Т. 4
- Капыльскі раён
- «Пясочанскі, Пацейкаўскі…» на старонцы 105. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
- Т. 5
- Нясвіжскі раён
- «Квачоўскі, Казлоўскі, Ланскі…» на старонцы 347. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
Зноскі
- ↑ Петрыкаў П. Туман русафобіі ахутаў Беларускую Энцыклапедыю // Беларуская думка. 1996. № 3.
- ↑ Касцюк М. Палітызаваная гісторыя не можа быць сапраўднай навукай // Голас Радзімы. 1996, 8 жніўня.
- ↑ Біч М. Туман дылетанцтва і тэндэнцыйнасці // Голас Радзімы. 1996, 12 верасня.
- ↑ Генадзь Сагановіч. Вайна з беларускай гісторыяй Архівавана 10 жніўня 2010. // ARCHE № 3 (17) — 2001
- ↑ В. П. Грыцкевiч. Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 1998. С. 7—15