Валянцін Пятровіч Грыцкевіч

беларускі ўрач, гісторык медыцыны
(Пасля перасылкі з Валянцін Грыцкевіч)

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч (30 сакавіка 1933, Мінск — 5 сакавіка 2013, Санкт-Пецярбург) — беларускі ўрач, гісторык, грамадскі дзеяч беларускага згуртавання ў Санкт-Пецярбургу. Кандыдат медыцынскіх навук (1963). Доктар культуралогіі (2003)[1].

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч
Дата нараджэння 30 сакавіка 1933(1933-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2013(2013-03-05) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера медыцына і гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1963) і доктар культуралогіі (2003)
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 сакавіка 1933 года ў Менску ў сям’і настаўніка і медыка. Скончыў у 1950 годзе сярэднюю школу ў Мінску, пасля ў 1955 годзе Інстытут замежных моў, у 1956 годзе Мінскі медыцынскі інстытут, у 1957 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

У 1956—1957 гг. працаваў лекарам ва Узлянах Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. У1957—1969 гг. — лекарам у Мінску, у 1969—1971 гг. — у Ленінградзе. У 1971—1995 гг. старшы навуковы супрацоўнік Ваенна-медыцынскага музея ў Ленінградзе. З 1980 г. выкладаў таксама гісторыю ў Ленінградскім універсітэце культуры, з 1988 г. дацэнт, потым прафесар кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута[1].

Памёр 5 сакавіка 2013 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя даследаванні В. Грыцкевіча прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкая дысертацыя была абароненая ў 1963 г.) — кнігі «З факелам Гіпакрата», «Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая», а таксама біяграфістыцы, у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы — «Падарожжы нашых землякоў», «Дзесяць шляхоў з Вільні», «Нашы славутыя землякі», «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна», «Эдуард Пякарскі», у тым ліку біяграфістыцы медыкаў — «Успаміны і дзённікі ў фондах ваенна‑медыцынскага музея: Анатаваны каталог», «Ваенныя медыкі — кавалеры ордэна Славы трох ступеняў»; апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы — «Шляхі вялі праз Беларусь». Працы ў галіне крыніцазнаўства, музеязнаўства і гісторыі турызму (доктарская дысертацыя на тэму «История музейного дела в мире: До конца XVIII в.» абаронена ў 2003 г.): «История туризма в древности», М.-СПб, 2005; «История музейного дела конца XVIII — начала ХХ вв.», СПб, 2007; «История и теория источниковедения», Мн.: БГУ, 2008 (у сааўтарстве).

Грамадская дзейнасць

правіць

В. Грыцкевіч — адзін з арганізатараў і неадменны старшыня Беларускага грамадска‑культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989), член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага ПЭН‑цэнтра, ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, член Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны член Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, член Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»[1].

Зноскі

  1. а б в г д Грыцкевіч Валянцін – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 17 жніўня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць