Беларусь у асобах і падзеях
«Беларусь у асобах і падзеях» — беларуская анлайн-энцыклапедыя, якая падтрымліваецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць пэўныя звесткі пра Беларусь, не звяртаючыся да шматлікіх даведкавых і энцыклапедычных выданняў.
Беларусь у асобах і падзеях | |
---|---|
URL | bis.nlb.by |
Тып сайта | Інтэрнэт-энцыклапедыя[d] |
Мова(-ы) | беларуская, руская і англійская |
Уладальнік | Нацыянальная бібліятэка Беларусі |
Змест
правіцьЗмяшчае інфармацыю пра:
- найбольш важных падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны;
- вядомых людзях, якія зрабілі значны ўнёсак у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі;
- мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды;
- установы, арганізацыі, прадпрыемствы, прафесійныя творчыя калектывы;
- віды спорту, што атрымалі развіццё ў краіне;
- беларускія перыядычныя выданні;
- аб’екты, якія з’яўляюцца першымі ці ўнікальнымі (першы буквар, першая школа, першая нацыянальная опера, першая карцінка горада на карце і інш.).
Фактаграфічная інфармацыя дапоўнена біяграфічнымі і гістарычнымі даведкамі, ілюстрацыйным матэрыялам, бібліяграфічнымі звесткамі пра друкаваныя публікацыі, гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.