Саюз беларускіх пісьменнікаў

недзяржаўнае аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў.

Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) (да 1991 г. — Саюз пісьменнікаў БССР, да 1996 г. — «Саюз пісьменнікаў Беларусі») — прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў. СБП актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і беларускай мовы.

Саюз беларускіх пісьменнікаў
Тып грамадская арганізацыя
Год заснавання 19331934 гг.
Размяшчэнне 220012, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, офіс 906
Ключавыя фігуры Барыс Пятровіч (Сачанка), Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака, Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Андрэй Макаёнак, Ян Скрыган, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Янка Брыль, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў
Сфера дзейнасці прафесійная добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў
Колькасць членаў больш за 400
Вэб-сайт http://www.lit-bel.org

ГісторыяПравіць

Створаны паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 27 мая 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Арганізацыйна аформлена I-м Усебеларускім з’ездам пісьменнікаў (1934 г.) як Саюз пісьменнікаў Беларусі. Першым старшынёй быў абраны Міхась Клімковіч.

У 1997 годзе ў СБП распараджэннем Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі быў адабраны Дом літаратара (уласнасць арганізацыі)[1].

 
Дом літаратара, з якога быў выселены Саюз беларускіх пісьменнікаў у 2006 годзе

На люты 2004 налічваў 519 членаў[2]. У 2005 г. ад Саюза аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны («праўладны») Саюз пісьменнікаў Беларусі. Адной з прычын стварэння СПБ лічыцца спроба ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[3]. Па позве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на ліквідацыю аб’яднання вясной 2005 года, быў распачаты працэс у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь, але Саюз выйграў судовую справу[1].

Пасля стварэння праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, па сутнасці, быў абвешчана па-за законам: яго пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі і ў 2006 годзе вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя выданні «Полымя», «Нёман», «Маладосць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[4], а нелаяльныя рэдактары і супрацоўнікі — звольнены з працы[1].

Дзеючым старшынёй саюза з 10 снежня 2011 г. з’яўляецца пісьменнік Барыс Пятровіч.

30 студзеня 2017 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняла пастанову № 7 «Аб вызначэнні творчых саюзаў», якая ўступала ў сілу 17 лютага, куды па нейкай прычыне не ўвайшлі члены СБП, але ўвайшлі члены «праўладнага» Саюза пісьменнікаў Беларусі[5]. Паводле пастановы, члены СБП, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік асоб, якія мусілі плаціць «дармаедскі падатак» за 3 дні да моманту, калі трэба было заплаціць. Але пасля шматлікіх заяў і зваротаў, Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка перагледзела спіс пастановы № 7, і ўключыла найстарэйшую пісьменніцкую арганізацыю ў лік творчых саюзаў[6].

17 лістапада 2020 года Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з адкрытым зваротам пісьменніцкай супольнасці «Хопіць гвалту, прыміце волю народа!», у якім асудзіў гвалтоўныя дзеянні з боку сілавых структур і прадстаўнікоў улады ў дачыненні да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. СБП заклікаў спыніць масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, а таксама запатрабаваў ад улады прызнайць сваю паразу і прыняць волю народа. Пад адкрытым лістом падпісаліся больш за 200 беларускіх пісьменнікаў[7][8].

СтаршыніПравіць

Друкаваныя органыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Гісторыя грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
  2. Саюз беларускіх пісьменнікаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Мікола Бугай Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Наша Ніва (27 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2019. Праверана 27 лютага 2019.
  4. Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе спыніць масавы пераслед літаратараў. TUT.BY (4 лютага 2010). Праверана 27 лютага 2019.
  5. Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30 января 2017 г. № 7
  6. Больш не «дармаеды»: Мінкульт вярнуў Саюзу беларускіх пісьменнікаў статус творчага
  7. Хопіць гвалту, прыміце волю народа! Адкрыты ліст пісьменніцкай супольнасці. Саюз беларускіх пісьменнікаў (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  8. «Примите волю народа». Алексиевич, Орлов, Некляев и другие писатели подписали открытое письмо (руск.) . TUT.BY (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць