TUT.BY
TUT.BY — папулярнае беларускае анлайн-медыя, якое змяшчала спецыялізаваныя раздзелы і сэрвісы: ад прагноза надвор’я і афішы мерапрыемстваў да курса валют. Па дадзеных на 2019 год рэсурс ахопліваў[3] усіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі.
Tut.by | |
---|---|
URL | tut.by |
Камерцыйны | так |
Тып сайта | інтэрнэт-партал |
Мова(-ы) | руская |
Мова праграмавання | PHP |
Размяшчэнне сервера | |
Уладальнік | ООО «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» |
Аўтар | Юрый Анатольевіч Зісер |
Галоўны рэдактар | Марына Золатава |
Пачатак працы | 5 кастрычніка 2000 |
Канец працы | 8 ліпеня 2021 |
Бягучы статус | Не працуе[1] |
Рэйтынг Alexa | 1 261[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 8 ліпеня 2021 года часова працуе ў выглядзе новай медыяплатформы — Zerkalo.io, якая з’яўляецца копіяй парталу[4].
Гісторыя
правіцьРаспрацоўка партала пачалася ў ліпені 2000 года, а ўжо 5 кастрычніка 2000 года ён адкрыўся для наведвальнікаў. Рэсурс уключаў навіны, бясплатную электронную пошту[5], прагноз надвор’я[6], курсы валют[7] і кошты на паліва. Назву TUT.BY прыдумаў паэт Мікола Раманоўскі, унук Кузьмы Чорнага.
У канцы 2000 года з’явіліся форумы і пачаўся продаж інтэрнэт-рэкламы. У чэрвені 2004 года адчыняецца сэрвіс «Афіша TUT.BY»[8]. У 2005 годзе з’явіўся раздзел «Фінансы TUT.BY»[9].
У 2008 годзе з’явілася ўласная сацыяльная сетка «Я тут!». У 2015 годзе яна спыніла працу[10] па тэхнічных прычынах.
У 2010 годзе на сайце з’яўляецца тэматычны раздзел «Спорт TUT.BY»[11]. І пачынае працаваць Галерэя TUT.BY[12], дзе праводзяцца выставы, творчыя сустрэчы і лекцыі. У сакавіку 2012 года — адчыняецца раздзел для жанчын «Лэдзі TUT.BY»[13].
У жніўні 2016 года TUT.BY запусціў англамоўны праект пра Беларусь на сусветную аўдыторыю — BelarusFeed[14].
У сакавіку 2018 года TUT.BY абагнаў па колькасці беларускай аўдыторыі такія буйныя пляцоўкі, як Яндэкс, Mail.ru і YouTube.
У студзені 2019 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала TUT.BY у якасці сеткавага выдання.
У лютым 2019 года TUT.BY атрымаў «Сярэбраную кнопку»[15] ад платформы YouTube (узнагароду ў сувязі з тым, што відэаканал партала перасягнуў мяжу ў 100 тысяч падпісчыкаў).
У маі 2019 года быў зафіксаваны абсалютны рэкорд у гісторыі партала: навіны ўсіх паддаменаў TUT.BY сабралі 178 млн праглядаў[16] (вэб + apps, па дадзеных «Яндэкс. Метрыка»).
Рэпрэсіі (2020—2021)
правіць25 верасня 2020 года стала вядома, што па пазове Міністэрства інфармацыі партал хочуць пазбавіць рэгістрацыі ў якасці СМІ[17][18]. Пасяджэнне суда па іску прызначана на 8 кастрычніка 2020 года[17][18]. 1 кастрычніка 2020 года ў падтрымку сваёй іскавой заявы і за асвятленне парталам пратэстаў у Беларусі (2020) Міністэрствам інфармацыі была прыпынена рэгістрацыя TUT.BY у якасці СМІ на тры месяцы[19]. Сам рэсурс заявіў, што пакуль мае намер працягнуць працу[19]. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» раскрытыкавала такую палітыку ў адносінах да медыя[20].
У кастрычніку 2020 года Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі шэрагу незалежных СМІ выступілі з сумеснай заявай з нагоды ціску на партал TUT.BY і абмежавання доступу да незалежных сайтаў[21][22]. У сумеснай заяве ЗША і яшчэ больш за пяцідзесяці краін і ЕС аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 26 кастрычніка 2020 года было сказана, што «нядаўнія захады адносна Tut.by, найбуйнейшага беларускага незалежнага СМІ, павінны спыніцца»[23][24]. Блогер Сяргей Ціханоўскі ў лісце да рэдакцыі «Брестской газеты» ў лістападзе 2020 года асудзіў рэпрэсіі ўладаў у адносінах да журналісцкай супольнасці, у прыватнасці тое, што TUT.BY «душаць»[25].
Журналістка Кацярына Барысевіч, якая напісала артыкул пра забітага Рамана Бандарэнку ў 2020 годзе, была арыштавана ў Мінску 19 лістапада 2020 года[26]. 2 сакавіка 2021 года была прыгавораная да шасці месяцаў пазбаўлення волі і штрафу ў 100 базавых велічынь[27].
"ТАА «Тут бай Медыя» ў 2019 годзе атрыманы статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій (ПВТ). Пасля гэтага кампанія стала плаціць меншыя падаткі. Аднак паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Tut.by была атрыманая выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ. На падставе прадастаўленых ДФР звестак аб дапушчаных ТАА парушэннях Назіральнай радай ПВТ 18 мая 2021 года прынята рашэнне аб страце ТАА «Тут бай Медыя» права на падатковыя льготы. Органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачалі неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні. У дачыненні да службовых асоб Tut.by распачата крымінальная справа па нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у гэты ж дзень заявіла, што Tut.by распаўсюджваў інфармацыю ад фонда салідарнасці «Байсол», які не мае рэгістрацыі ў Беларусі (хоць зарэгістраваны за мяжой). Чыноўнікі палічылі, што гэтага дастаткова для блакіроўкі сайта. Ператрусы праходзяць у офісах і дома ў многіх журналістаў[28].
Па стане на 25 мая 2021 года па справе TUT.BY 12 чалавек былі змешчаны ў СІЗА (генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна, галоўная рэдактарка Марына Золатава, рэдактарка Вольга Лойка, намесніца дырэктара Ірына Рыбалка, журналістка Алена Талкачова, галоўная бухгалтарка Анжэла Асад, намесніца галоўнай бухгалтаркі Марыя Новік, галоўная інжынерка Ала Лапатко, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, менеджэр Андрэй Аўдзееў, дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, дырэктарка Rocket Data, TAM.BY Дар’я Данілава); тры чалавекі (юрыстка Кацярына Ткачэнка, былая юрыстка Ірына Касцючэнка, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская) знаходзіліся пад хатнім арыштам[29]. 25 мая 2021 года дзевяць арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі ўсіх 15 палітычнымі зняволенымі[29].
8 ліпеня 2021 года частка журналістаў TUT.BY, якая засталася на волі, прэзентавала часовы сайт Zerkalo.io[4]. Паводле рэдакцыі, ён скончыць сваё існаванне, калі TUT.BY зможа легальна аднавіць сваю працу ў Беларусі з усім архівам публікацый[4]. У той жа дзень доступ да сайту Zerkalo.io ў Беларусі быў заблакаваны[30].
13 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска на падставе пазовы МУС Беларусі прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы партала і яго сацыяльных сетак, а таксама «Zerkalo.io»[31][32][33].
14 чэрвеня 2022 года Эканамічны суд горада Мінска прызнаў «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» «экстрэмісцкай арганізацыяй»[34].
17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе быў абвешчаны прысуд: былую гендырэктарку Людмілу Чэкіну і галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву асудзілі на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма[35].
У чэрвені 2023 г. МУС Беларусі аб'явіла «Люстэрка», уключаючы яго сайт, сацыяльныя сеткі і лагатып, экстрэмісцкім фарміраваннем[36]. За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім беларускія законы прадугледжваюць крымінальную адказнасць[37].
Узнагароды і рэйтынгі
правіць- 1-е месца ў намінацыі «Самы папулярны і наведвальны інтэрнэт-партал у РБ» (Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года — 2002»).
- Лепшы нерасійскі сайт у СНД у намінацыі «Інфармацыйны партал» па выніках інтэрнэт-конкурса «Залаты сайт Архівавана 22 студзеня 2022. — 2005».
- Спажывецкая намінацыя «Брэнд-лідар» па выніках нацыянальнага апытання ў таварнай групе "Інфармацыйныя інтэрнэт-парталы (конкурс «Брэнд года Архівавана 29 студзеня 2022.» у 2007−2010, 2012, 2013, 2014 і 2015 гадах).
- У 2015 годзе беларускі партал TUT.BY быў названы «Сацыяльна адказным СМІ» за рэгулярнае асвятленне КСА-праектаў Архівавана 23 жніўня 2016. беларускага бізнесу.
- 1-е месца сярод інтэрнэт-парталаў у спажывецкай намінацыі на рэспубліканскім прафесійным конкурсе «Брэнд года» у 2016 і 2017 гадах.
- У студзені 2018 года 42.TUT.BY перамог Архівавана 28 лютага 2018. у міжнароднай прэміі «Інтэрнэт-медыя» па версіі сэрвіса рэдакцыйнай аналітыкі «Медыятар».
- У 2018 годзе галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава стала «Чалавекам года» па версіі выдання «Наша Ніва».
- У красавіку 2019 года Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі «Гонар журналістыкі» Архівавана 15 красавіка 2020. імя Алеся Ліпая. Яна ўручаецца журналістам, якія сумяшчаюць прафесійныя дасягненні з грамадзянскім дзеяннем, спрыяючы развіццю медыйнага рынку і станаўленню Беларусі як дэмакратычнай дзяржавы.
- У маі 2019 года TUT.BY апынуўся на першым месцы ў вясновым рэйтынгу Media IQ Архівавана 20 чэрвеня 2019., які прысвечаны захаванню журналісцкіх стандартаў сярод беларускіх медыя.
- 12 жніўня 2021 года прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы »[38].
Бізнес
правіцьУ студзені 2002 года з’явілася камерцыйная служба TUT.BY. Яе мэта — аказанне платных і бясплатных паслуг для беларускіх арганізацый: распрацоўка і прасоўванне сайтаў, кансалтынг, хостынг і г.д. Камерцыйная служба забяспечвае прыбытковую частку TUT.BY.
На 2021 год асноўным уладальнікам «Тут Бай Медыя» з’яўлялася Яўгенія Чарняўская, дачка Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай[39].
TUT.BY і грамадства
правіць5-6 кастрычніка 2006 года TUT.BY правёў першую канферэнцыю «Дзелавы Інтэрнэт Архівавана 24 студзеня 2022.».
У чэрвені на партале адкрылася летняя школа журналістыкі Архівавана 10 чэрвеня 2019. для падлеткаў ад 14 да 20 гадоў.
Статыстыка
правіць- TUT.BY змяшчае 12 рубрык навін і 10 карысных сэрвісаў.
- Кожны дзень на сайце выходзіць больш за 200 навін.
- Партал ахоплівае 69 % беларускай аўдыторыі (3 681 243 чытача ў месяц).[40]
- TUT.BY запускае 43 рэкламныя кампаніі кожны дзень.[40]
- Колькасць праглядаў — 10 мільёнаў кожны дзень.
- На партал заходзяць 16,5 мільёна ўнікальных карыстальнікаў у месяц.
- TUT.BY прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці і празрыстасці. Статыстыка па аўдыторыі і наведвальнасці партала змяшчаецца ў адкрытым доступе Архівавана 30 мая 2019..
- Самы папулярны артыкул на TUT.BY быў прачытаны больш за 1 млн 800 тысяч разоў. Гэта навіна аб тым, як 16 жніўня 2020 года людзі па ўсёй краіне выхадзілі на мітынгі пасля выбараў прэзідэнта: «За Лукашенко — один, против — все остальные. Как по всей стране в воскресенье выходили на митинги. Онлайн».
- Першая навіна, якую апублікавалі на TUT.BY, не захавалася. Але другая навіна была пра тое, што Цэнтральнае канструктарскае бюро марскіх тэхналогій «Рубін» і нарвежскае аддзяленне карпарацыі «Halliburton» падпісалі кантракт аб правядзенні аперацыі па ўздыме целаў маракоў з «Курска». Яе прачыталі 3939 разоў, яна была апублікавана 3 кастрычніка 2000 года.
- Самы доўгі артыкул за ўсю гісторыю працы партала апублікаваны 20 красавіка 2010 года. У ім 26 255 слоў. Гэта матэрыял прэс-службы прэзідэнта з пасланнем Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.
- У кампаніі станам на 5 кастрычніка 2020 года працавалі 265 чалавек.
- На YouTube ёсць канал TUT.BY, які першым з беларускіх медыя перасягнуў адзнаку ў мільён падпісчыкаў.
- У запуск партала ў 2000 годзе было інвесціравана ўсяго $ 10 тыс.
- За 20 гадоў працы форумаў пад артыкуламі TUT.BY самы актыўны ўдзельнік пакінуў 55 463 каментары (першы быў 7 жніўня 2015 года ў 18.26)
Ацэнкі
правіцьПалітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі адзначыў, што TUT.by быў не проста СМІ, нейкім медыйным рэсурсам, гэта быў феномен у жыцці Беларусі, унікальны прыклад паспяховага бізнес-праекту ў медыйнай сферы ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму.
Крыніцы
правіць- ↑ Пульша, Сяргей (2021-07-23). "З рагаткі па хмарачосе". Новы Час (28 (736)): 4.
... усе "разгромленыя" СМІ ў цэлым перабудаваліся і працуюць як раней. Працуе TUT.BY, працуе "Еўрарадыё", працуе "Наша Ніва". Якасць кантэнту не змянілася ў цэлым, рэгулярнасць выхаду – таксама.
- ↑ https://www.alexa.com/siteinfo/tut.by
- ↑ 62,58 % Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ а б в «Когда независимых медиа в Беларуси становится меньше, пора запускать новые»: Команда TUT.BY запустила Zerkalo.io (руск.). Брестская газета (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
- ↑ Пошта Архівавана 17 чэрвеня 2019.
- ↑ Прагноз надвор’я Архівавана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Курсы валют Архівавана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Афіша TUT.BY Архівавана 18 чэрвеня 2019.».
- ↑ Фінансы TUT.BY Архівавана 20 чэрвеня 2019.
- ↑ Спыніла працу
- ↑ Спорт TUT.BY Архівавана 30 ліпеня 2019.
- ↑ Галерэя TUT.BY Архівавана 25 сакавіка 2019.
- ↑ Лэдзі TUT.BY Архівавана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ BelarusFeed Архівавана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ TUT.BY атрымаў «Сярэбраную кнопку»
- ↑ 178 млн праглядаў Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ а б TUT.by грозит потеря статуса СМИ (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ а б TUT.by пагражае страта статусу СМІ . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ а б Belarus: Tut.by news site ban comes into force | DW | 01.10.2020 (англ.). Deutsche Welle (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ Kritik an Lukaschenkos Medienpolitik (ням.). Рэпарцёры без межаў (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2020. Праверана 6 кастрычніка 2020.
- ↑ Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную "Брэсцкую газету" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Типография отказывается печатать независимую "Брестскую газету" (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Joint Statement on the Human Rights Situation in Belarus (англ.). U.S. Embassy in Belarus (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Сумесная заява аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі . Амбасада ЗША ў Беларусі (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Сергей Тихановский: «Очень переживаю за давление на журналистов и журналистику»(руск.) // Брестская газета. — 2020. — 20 ноября — № 47 (936). — С. 8.
- ↑ Гуштын, Адар'я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (англ.). Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ nn.by
- ↑ а б Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
- ↑ Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.). Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
- ↑ Матэрыялы Zerkalo.io і яго сацыяльных сетак (як і TUT.BY) прызналі экстрэмісцкімі
- ↑ Заява Zerkalo.io: Расцэньваем рашэнне суда як фактычнае забойства журналістыкі і спробу сцерці гісторыю
- ↑ Суд в Минске признал экстремистскими издания Tut.by и Zerkalo.io . Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2021. Праверана 14 жніўня 2021.
- ↑ «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй»
- ↑ Марына Золатава: Моцная ўлада не змагаецца з іншадумствам
- ↑ МВД Беларуси объявило «экстремистским формированием» издание «Зеркало», основанное бывшими сотрудниками Tut.by (руск.). Meduza (12 чэрвеня 2023).
- ↑ Интерпол отказался разыскивать Светлану Тихановскую; Путин и Лукашенко утвердили союзные программы. Главное в Беларуси за неделю (руск.). BBC (3 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021. Праверана 5 лістапада 2021.
- ↑ Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Стало известно, кто основной владелец TUT.BY (руск.). The Village Беларусь (21 мая 2021).
- ↑ а б Беницевич, Наталья.. Сегодня TUT.BY — 20 лет. Интересные факты о нас и истории сотрудников (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (5 кастрычніка 2020 у 11:15). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 4 лютага 2021.
Спасылкі
правіць- savetutby.info
- zerkalo.io
- TUT.BY Архівавана 18 мая 2021. — беларускі інфармацыйны партал.
- TUT.BY у Facebook
- TUT.BY у VK
- TUT.BY у Twitter
- TUT.BY у Instagram
- TUT.BY у Youtube
- TUT.BY у Viber
- TUT.BY у Telegram