Марына Васілеўна Золатава

беларуская журналістка

Марына Золатава (нар. 6 лістапада 1977,[1] Мінск, БССР, СССР[2]) — беларуская журналістка і палітычная зняволеная. Галоўны рэдактар УП «Надзейныя праграмы» (TUT.BY).

Марына Васілеўна Золатава
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 6 лістапада 1977(1977-11-06) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыла філалагічны факультэт БДУ па балгарскай філалогіі, аспірантуру Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Працавала ў дзяржаўным Інстытуце праблем навукі, а таксама ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН[2].

З 2004 года галоўны рэдактар партала TUT.BY, які тады быў навінавым агрэгатарам. Золатава стала першай, хто на партале прафесійна заняўся менавіта навінамі. Вядзе стужку на сайце[2].

У чэрвені 2011 года, калі востра стаяла пытанне аб закрыцці незалежных газет «Наша Ніва» і «Народная Воля», на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выступіла ў абарону гэтых выданняў[2].

Справа БелТА

правіць

7 жніўня 2018 года Марына Золатава была затрыманая разам з больш чым дзясяткаў журналістаў, якіх падазравалі ў праглядзе нататак дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА па закрытай платнай падпісцы. Двое сутак яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі[3].

Першапачаткова галоўнага рэдактара TUT.BY падазравалі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) і ч. 2 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы). Але абвінавачванне было прад’яўлена па апошняй. Яна стала адзінай з 15 журналістаў і рэдактараў некалькіх СМІ, якія праходзілі па справе, чыя справа дайшло да суда і ў дачыненні да каго следства не спыніла крымінальны пераслед[3].

Марыну Золатаву абвінавацілі паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бяздзейнасць службовай асобы») з-за атрымання доступу да платнай стужцы навін Беларускага тэлеграфнага агенцтва без аплочанай падпіскі. Суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Аляксандр Петраш) 4 сакавіка 2019 года прызнаў Золатаву вінаватай і прысудзіў да штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў (7 650 рублёў). Суддзя таксама пастанавіў спагнаць з Золатавай 6 тысяч рублёў на карысць БелТА за паслугі адвакатаў[3].

У заключным слове яна заявіла[3]:

  Гэты працэс адбіўся не столькі на рэпутацыі Tut.by, колькі на рэпутацыі ўсіх яго ўдзельнікаў, уключна з рэпутацыяй дзяржаўных СМІ. А Беларусь зноў з’явілася ў загалоўках замежных медыя як дзяржава, дзе падаўляецца свабода слова. Медыясупольнасць унутры краіны аказалася расколатай, паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ вырасла сцяна. Гэта сведчыць пра тое, што той, хто прыдумаў гэты працэс, не вельмі сабе ўяўляў магчымыя наступствы.  

Палітычны пераслед (з 2021)

правіць

У рамках крымінальнай справы разам з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY была арыштавана 18 мая 2021 года паводле абвінавачванняў у саўдзеле ў нясплаце падаткаў[4][5]. 25 мая 2021 года дзевять арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі яе палітычный зняволенай[5]. 14 верасня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Алоіс Райнер, дэпутат Бундэстагу[6].

17 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў Марыну Золатаву да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму[7].

Ацэнкі

правіць

Удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская назвала Марыну Золатаву «матуляю „TUT.BY“»[8].

Узнагароды

правіць

Сям’я

правіць

Замужам, мае дачку Надзею і сына Фёдара[2].

Зноскі

  1. Марина Золотова — Политзаключённые в Беларуси. prisoners.spring96.org. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  2. а б в г д Панковец, Змитер. Пять фактов о главном редакторе TUT.by Марине Золотовой. Она задержана на трое суток (руск.). Наша Ніва (7 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  3. а б в г Галоўнага рэдактара Tut.by аштрафавалі на 7650 рублёў, але не забаранілі займаць пасаду . Наша Ніва. Праверана 1 лістапада 2021.
  4. Григорська, Ніна. Справа TUT.BY: головній редакторці видання загрожує до 7 років в’язниці (укр.). НВ  (укр.) (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  5. а б Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
  6. Members of Parliament from Finland, Ireland and Germany adopt political prisoners Yuliya Kashaverava, Pavel Mazko and Maryna Zolatava (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (14 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 24 верасня 2021.
  7. tass.ru
  8. Инанец, Снежана. «Копил на квартиру — вложил в TUT.BY». Вдова Юрия Зиссера — о любви, смерти, «нормализации» и семье (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (5 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 24 снежня 2020.
  9. Человек года по версии «Нашей Нивы» — Марина Золотова (руск.). Наша Ніва (22 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 24 снежня 2020.
  10. Марина Золотова стала лауреатом премии «Гонар журналістыкі» имени Алеся Липая (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (9 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2020. Праверана 24 снежня 2020.

Спасылкі

правіць